Тут на хвалі барацьбы супраць ўсяго беларускага хлопчыкі з дубінкамі прыходзяць у аграсядзібы. Самы …

Тут на хвалі барацьбы супраць ўсяго беларускага хлопчыкі з дубінкамі прыходзяць у аграсядзібы. Самы гучны выпадак адбыўся ў “Стулах”, калі амапаўцы зладзілі маскі-шоў на спектаклі лялечнага тэатра “Батлейка”.

Таварыш маёр, вы ведаеце, што такое батлейка? Калі не, то вось: гэта традыцыйны лялечны тэатр, які існуе ажно з пачатку 16 стагоддзя. Пачыналася батлейка са сцэнак на рэлігійную тэматыку. Але потым дадалася і сацыяльная сатыра (што скажаце наконт драўлянага лялечнага экстрэмізму з чатырохсотгадовай гісторыяй, таварыш маёр?)

Дык вось. Як бы пачвары ні вынішчалі ўсё беларускае, як бы ні змагаліся з налепкамі з арнаментам, кнігамі пра Вялікае Княства і з лялечным тэатрам, беларушчына жыве. І жыве батлейка. І смяецца з пацука ў кароне, і з касманаўтаў без ракет, і з папоў у пагонах. Пачварам, вядома ж, не смешна. Але яно і зразумела – у іх усё дрэнна з пачуццём гумару.

Жыве Беларусь!
Жыве вечна!