Бо іх уласная “вернасць” каштуе шмат. Адзінае, што яны робяць дзеля задавальнення – катуюць, прыніжаюць і рабуюць. Усё астатняе аплачана.
Але зараз пытанне “хто вам плаціць” неяк знікла з павесткі: кожны тыдзень мы чуем пра затрыманых за данаты ў фонды салідарнасці. Тысячы данатаў на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій, незалежным медыя і нашым добраахвотнікам ва Украіне. І ўсё ніякіх слядоў лялькаводаў. Цікава, ці ўзгадваюць яны плакат са жніўня 2020 г “Я ненавижу вас бесплатно”?
Цяжка, цяжка паверыць, што ёсць рэчы, больш каштоўныя за грошы. Так, ёсць. У нас ёсць. А ў іх – няма. І калі крывавыя пуцінскія грошы скончацца, што застанецца “красаўцам”? Кватэра ў шматпавярховіку? Білет на вайну? Білет в Гаагу? Ці ўвогуле нічога?
Зараз яны імкнуцца забараніць ужо не палітычныя погляды і нават не нацыянальныя каштоўнасці, а звычайныя чалавечыя якасці. Аб’яўляюць экстрэмізмам жаданне дапамагчы таму, каму патрэбная дапамога. Але салідарнасць нельга адключыць, як нельга адключыць у сабе сумленне. Нельга адключыць у сабе чалавека. І мы дзякуем усім, хто нават у самы цяжкі час працягвае дапамагаць.
Салідарнасць – наша сіла.
Жыве Беларусь!