Мы думалі, што нашыя міліцыянты і пракуроры – неадукаваныя, а вось не! Яны чытаюць, і не толькі каме…

Мы думалі, што нашыя міліцыянты і пракуроры – неадукаваныя, а вось не! Яны чытаюць, і не толькі каментары ў экстрэмісцкіх чатах, а і вершы таксама. Давайце і мы пачытаем

Дзе жандар званкамі зьвягне,
То усіх ў вастрогі цягне,
Ці убогі, ці багаты —
Ад работы цягнуць з хаты.
Ўсе чыноўнікі збыткуюць,
Абдзіраюць і катуюць,
Глумяць, крыўдзяць, разьбіваюць,
Жаліцца не пазваляюць.
Але-ж, братке, ня тужэце,
Лепш у Бога папрасеце
Міласэрдзьдзя, каб Ён скора
Перамёніў наша гора!
Бо пара ўжо наступае,
Што свабода заглядае,
А як гэта тое будзе —
За вум бярыцеся, людзі.
(с) В. Дунін-Марцінкевіч¹


Жыве Беларусь!


¹ Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – беларускі паэт, драматург, тэатральны крытык і ганаровы экстрэміст Беларусі