Калі пералічыць тых, хто абудзіў беларусаў у 2020 г, то дакладна ўзгадаецца імя Сяргея Ціханоўскага….

Калі пералічыць тых, хто абудзіў беларусаў у 2020 г, то дакладна ўзгадаецца імя Сяргея Ціханоўскага. Сапраўдны кандыдат ад народа. Як жа луку раз’юшыла сама фармулёўка: кандыдат ад народа! Нават больш за трапныя жарты пра прусака і тапак. Такога чалавека нельга было пакідаць на волі. Хунта і не пакінула.

Але далей – нібыта ход з захапляльнага фільма: на месца Сяргея прыходзіць яго жонка Святлана. Новая кандыдатка ад народа перамагае на выбарах і становіцца прэзідэнткай ад народа. Барацьба за каханага ператвараецца для яе ў барацьбу за свабоду краіны.

Гісторыя Сяргея і Святланы стала адным з сімвалаў нашага супраціву. Але людзі рэдка мараць быць сімваламі. А тыя, хто сімваламі стаў, мараць зноў быць проста людзьмі. Побач са сваімі каханымі, дзецьмі, сябрамі. Жыць у краіне, якой не патрэбныя больш сімвалы, бо барацьба скончылася. Перамогай.

У дзень народзінаў Сяргея мы жадаем перамогі. Сяргею, Святлане і нам усім.

Жыве Беларусь!