Насамрэч не, ёсць ажно дзве падрабязнасці. Першая: у дзень абвяшчэння прысуду Ларыса выкрыкнула: “Жыве Беларусь!” І другая: справа супраць журналісткі грунтуецца на сведчанні яе “сяброўкі” Жанны Пікоўскай, якая, як высветлілася, была агенткай не тое кдб, не тое нейкай іншай спецслужбы.
Цяжка даведацца, што сябар здрадзіў. Прыкра чуць, як чалавек, які здаваўся раней блізкім, сведчыць супраць цябе. Страшна ўявіць, колькі такіх “сяброў” і “сябровак” трэцца зараз вакол беларусаў з адзінай мэтай: здаваць. Няшмат, насамрэч, але дастаткова аднаго маленькага пацучка, каб разбурыць жыцці дзясяткаў людзей.
Аднак, нават здрада не зламала Ларысу. Яе кароткае “Жыве Беларусь” гучыць мацней любога апошняга слова. Ні здзекі, ні турма, ні здрада не прымусяць схіліць галаву, калі ведаеш, што на тваім баку праўда. А што да такіх як непаважаная спадарыня Жанна… Аднойчы іх гаспадары ў пагонах будуць прызнаныя тэрарыстычнай арганізацыяй. І вось тады мы даведаемся, хто ў нас насамрэч датычны да тэрарыстычнай дзейнасці.
Свабоду Ларысе Шчыраковай!
Жыве Беларусь!