Павіншуйце Максіма Знака з Днём НародзінаўСёння адвакат і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўр…

Павіншуйце Максіма Знака з Днём Народзінаў

Сёння адвакат і сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады па ўрэгуляванні палітычнага крызісу адзначае сваё 42-годдзе.

Нагадаем, палітзняволеных Максіма Знака і Марыю Калеснікаву абвінавачвалі ў спробе захопу ўлады, публічных закліках да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, і стварэнні экстрэмісцкага фарміравання — суддзя Сяргей Епіхаў асудзіў Максіма да 10 гадоў калоніі.

Да Дня Народзінаў палітвязня Беларуская асыцыяцыя адвакатаў правоў чалавека разам з ягонымі калегамі запісала відэа ў падтрымку Знака.

Заклікаем вас падтрымаць Максіма лістамі салідарнасці, тэлеграмамі і паштоўкамі: ПК № 3, 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба, Максіму Аляксандравічу Знаку
Напісаць анлайн