«Змаганне за вольную Беларусь – частка глабальнага змагання за дэмакратыю». Святлана Ціханоўская выступiла са зваротам у Парламенце Вялікабрытанii
Беларуская лiдарка выступіла з «Вэстмінстэрскай лекцыяй» – прамовай, з якой аўтарытэтныя спiкеры штогод выступаюць перад членамі Парламента, дыпламатамі i іншымі важнымі асобамі. У звароце яна распавяла пра сітуацыю ў Беларусі і стратэгічныя прыярытэты для дэмакратычных сілаў і міжнароднай супольнасці.
Святлана Ціханоўская: «Беларусы стаміліся жыць пры дыктатуры амаль 30 гадоў. І хоць прыгожых мітынгаў, падобных да тых, што былі тры гады таму, не ўбачыш, супраціў працягваецца – ён сышоў у падполле. Аднак мы не зможам перамагчы ў адзіночку. Беларускай дэмакратыі патрэбныя моцныя саюзнікі і сябры, гатовыя да смелых крокаў, рашэнняў. Веру, што такія людзі прысутнічаюць у залі.
Хачу, каб Беларусь была ў ліку прыярытэтаў брытанскага Парламента, цяперашняга і будучага ўрада Вялікабрытаніі. Патрабуйце ад вашага кіраўніцтва рашучых крокаў у супрацьстаянні з тыраніяй Пуціна і Лукашэнкі. Словаў асуджэння недастаткова».
Таксама Ціханоўская заклікала Вялікабрытанію далучыцца да міжнароднай кааліцыі ў падтрымку Беларусі, а дэпутатаў – станавіцца хроснымі для беларускіх палітвязняў, як гэта ўчора зрабіў Борыс Джонсан.