Што патрэбна пацукам – здагадацца не складана. Хочуць, каб адмовіўся ад сына. Мо нават асудзіў яго ў інтэрв’ю азаронку. І, мабыць, лукашысты не разумеюць, чаму ж план не працуе.
Людзі звычайна судзяць па сабе. З пачварамі, здаецца, тое ж самае. Нічога не могуць самі, таму вераць у лялькаводаў. Іх “вернасць” і “лаяльнасць” каштуюць вялікіх грошай, таму шукаюць, хто фінансуе. Чакаюць ад беларусаў здрады, бо самі прададуць уласных дзяцей, ратуючы сваю шкуру.
І ўжо прадалі, прадалі іх будучыню за некалькі сытых гадоў на працы ў дыктатара-вар’ята, за магчымасць катаваць, рабаваць і здзеквацца з людзей. Але, таварышы пацукі, вашы дзеці гэтага не забудуць. Прыйдзе час – скончацца крывавыя грошы, скончыцца калгасная хунта. Вашы дзеці зменяць прозвішчы, якія сорамна насіць, і не будуць марнаваць час на лісты і спатканні з вамі.
А ў людзей, у адрозненне ад пачвар, ёсць тое, што каштуе даражэй за грошы: любоў і паразуменне паміж бацькамі і дзецьмі. І, як немагчыма палюбіць пад прымусам, так немагчыма прымусіць перастаць любіць. Любоў вытрывае ўсё, а бацька, які любіць, не здрадзіць. Ні сыну, ні сабе.
Свабоду Міхаілу Лапунову!
Свабоду Мікіту Залатарову!
Жыве Беларусь!