Валеры Маракоў,27.03.1909 – 29.10.1937 гг.Палюбіў я асенняе раннеІ красу зарунелых далінМо затым, шт…

Валеры Маракоў,
27.03.1909 – 29.10.1937 гг.

Палюбіў я асенняе ранне
І красу зарунелых далін
Мо затым, што у срэбным тумане
Апавіты жальбою палі, –
Палюбіў я асенняе ранне.
 
Ў гэтым ранні, халодным і сінім,
Многа шчырасці й многа крыві.
Чуеш, там, за шырокай далінай,
Нехта кажа: – Валеры, жыві
Ў гэтым ранні халодным і сінім.
 
Ціха сцелецца жоўтае лісце,
І пяе аб мінулым трава,
Што цяпер весялей, як калісьці,
Песні шчасця і волі спяваць.
Ціха сцелецца жоўтае лісце.
 
Знаю я, што ў палях непагодна,
Недзе плача мінорна струна,
Бо за гэтым акордам нягоды
Будзе пець і смяяцца вясна…
Знаю я, што ў палях непагодна.
 
Палюбіў я асенняе ранне,
Бо ў ім многа раздум’я і слёз.
Калі нехта ляжыць на кургане –
Значыць, працы будзённай не знёс.
Палюбіў я асенняе ранне.
 
1926 г.

Проста прыгожы і сумны верш. У ім душа беларускай восені і мары пра вясну.

Вечная памяць!
Жыве Беларусь!