Сусветны дзень дзіцяці — у Беларусі за кратамі яго сустракаюць 11 палітзняволеных падлеткаў20 лістап…

Сусветны дзень дзіцяці — у Беларусі за кратамі яго сустракаюць 11 палітзняволеных падлеткаў

20 лістапада адзначаецца Сусветны дзень дзіцяці, прысвечаны прыняццю Дэкларацыі правоў дзіцяці і Канвенцыі правоў дзіцяці. З пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. А некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі.

Па стане на 20 лістапада ў краіне налічваецца 11 палітзняволеных падлеткаў, якія сустрэлі 18-годдзе за кратамі: Мікіта Залатароў, Сяргей Гацкевіч, Эдуард Кудынюк, Максім Імхавік, Іван Пацяйчук, Дзяніс Хазей, Аляксандр Вінярскі, Павел Піскун, Алег Дабрыднеў, Арцём Вайцяховіч, Мікіта Бруй. Усе яны былі непаўнагадовымі на момант затрымання, а потым асуджаныя да пазбаўлення волі.

Гісторыі палітвязняў-падлеткаў Беларусі, якіх пазбавілі волі