​​Дваццацігадовага Арцёма Янкоўскага судзяць за падзеі жніўня 2020 г, калі хлопцу было толькі 17 гад…

​​Дваццацігадовага Арцёма Янкоўскага судзяць за падзеі жніўня 2020 г, калі хлопцу было толькі 17 гадоў (нармальны ўзрост для арганізатара масавых беспарадкаў па версіі следства). Арыштавалі яго пазней, каб судзіць як дарослага (здаецца, гэта не па законе, але што ўвогуле ў Беларусі робіцца па законе), ды яшчэ і ўнеслі ў спіс тэрарыстаў. За “заклікі ў чатах” хлопцу пагражае да 15 гадоў турмы.

Вось з пенсіянерамі – зразумела, чаму лука іх ненавідзіць. Лічыў іх сваім галоўным “элехтаратам”, а яны ўзялі і прагаласавалі за Ціханоўскую, а потым яшчэ і на маршы выйшлі. А з падлеткамі і юнакамі чаму так жорстка?

Ну, па-першае, яны больш адукаваныя, больш прагрэсіўныя, больш талерантныя. Карацей кажучы, для лукашэнкаўскіх пацукоў яны як інтэлігент у акулярах для гопнікаў у 90-х.

Па-другое, нарадзіліся і пражылі ўсё жыццё пад уладай лукі, не ведалі іншага, а ўсё адно мараць аб пераменах, ну як тут не кінуць іх за краты.

А па-трэцяе… Па-трэцяе, самае галоўнае. Пацукі добра ведаюць, што сучасная школьнікі і студэнты не толькі ўбачаць канец лукашызму, але і пражывуць жыццё ў свабоднай краіне. Вывучацца, закахаюцца, будуць працаваць на радасць сабе і людзям, падарожнічаць, сябраваць. У іх ёсць будучыня, якой у пацукоў няма. І хочацца сапсаваць, атруціць ім хоць некалькі гадоў жыцця.

Але, таварышы пацукі, не забывайцеся: ім вы псуеце пачатак жыцця, а сабе – канец. А дакладней – жыццё да канца. Бо ваш час сінхранізаваны з часам аднаго старога і стомленага дыктатара. І аднойчы ён сыдзе – у труну, ці за краты, вам розніцы няма. Шпіц хутка знойдзе сабе новых гаспадароў. А вы – не.

Свабоду Арцёму Янкоўскаму!
Жыве Беларусь!