Файны лагодны хатні пацучок шукае новага гаспадара. Бо былы перастаў любіць і карміць. Не кусаецца …

Файны лагодны хатні пацучок шукае новага гаспадара. Бо былы перастаў любіць і карміць.

Не кусаецца (амаль ніколі), непатрабавальны ў быце (для шчасця дастаткова два-тры палацы), а галоўнае: пацукі – надзвычай верныя істоты (уцякаюць толькі з танучага карабля)!

Бедная жывёлінка шукае новы дом па ўсім свеце . Нажаль, ні ў ААЭ, ні ў Кітаі, ні ў Экватарыяльнай Гвінеі пакуль не пашанцавала. Стварыце сваімі рукамі калядны цуд! Падарыце крышачку цяпла маленькай істоце! Гаспадар, знайдзіся!