І раптам – дзесяць гадоў, плюс статусы экстрэмісткі і тэрарысткі адначасова (!).
А далей губазікі пачынаюць цырк на дроце. Нібыта дзяўчыну вялі год, і былыя разы яна прыязджала ў Беларусь без праблем, бо ёй дазвалялі, і са следствам супрацоўнічала пасля арышту, інакш было б… Колькі? 25 гадоў?
Навошта год сачыць за адмінкай чату? Дзеля чаго? Навошта “экстрэмістке-тэрарыстке” дазваляць перасякаць мяжу? Дзе відэа ў стылі Пратасевіча, дзе інтэрв’ю азаронку, калі “актыўна супрацоўнічала”?
А можа, як кажа лука, “хто-та ўрот”?
Бо дзесяць гадоў не атрымае жанчына, якая супрацоўнічала. Дзесяць гадоў атрымае толькі тая, што не стала каяцца і паслала “следства” па маршруце знакамітага карабля. І цяпер пачварам мала яе пасадзіць – трэба адпомсціць, зняславіць, выклікаць сумневы ў тых, хто яе ведае і любіць.
Давайце памятаць, сябры: мянты хлусяць заўсёды. Хлусяць усе, ад участковага да міністра ўнутраных спраў. Хлусяць затрыманым, хлусяць начальству, хлусяць прапагандыстам. Хлусяць у рапартах, на “судах” і у допісах на каналах з пакаяльнымі відэа. Хлусяць сябрам і жонкам, вядома ж. Часам у хлусні нават няма сэнсу, але без яе ім ужо неяк няўтульна.
І чым больш яны імкнуцца сваёй хлуснёй прынізіць пэўнага чалавека, тым больш мы разумеем: гэты чалавек – герой. Ён ці яна не зламаліся, не здрадзілі і не саступілі пацукам. А пацукам пячэ.
І як мянты хлусяць зараз, так яны будуць хлусіць і потым. І затрыманых яны не збівалі, і ў рапартах нехта іншы за іх распісаўся, і ўвогуле, яны заўсёды былі супраць рэжыму, а загад ёсць загад.
Вось толькі ніхто не паверыць. Мы і зараз не верым.
Свабоду Аляксандры Каско!
Жыве Беларусь!