Тры гады калоніі Вадзіму Храсько за данаты прызначыў суддзя Сяргей ХрыпачРаней ён вынес прысуд Марфе…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

Тры гады калоніі Вадзіму Храсько за данаты прызначыў суддзя Сяргей Хрыпач

Раней ён вынес прысуд Марфе Рабковай, Андрэю Чапюку і іншым фігурантам справы актывістаў анархісцкага руху.

Хрыпач таксама ўзначальваў пасяджэнні па справах Аляксандра Троцкага, Ягора Дуднікава і Дзмітрыя Падрэза. Усе фігуранты гэтых справаў падвяргаліся катаванням і збіццю, але, нягледзячы на гэта, Хрыпач прызначаў ім вялікія тэрміны

Нагадаем, сёння стала вядома пра смерць палітвязня Вадзіма Храсько — менавіта суддзя Хрыпач асудзіў яго да 3 гадоў калоніі за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур’ёзнае захворванне.

Пасля судовая калегія ВС пад старшынствам Аляксея Цяцюхіна пакінула прысуд у сіле.

У калоніі ад пнеўманіі памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько