​​Алесь ДударКастусь Каліноўскі  Беларусі паўстаўшай слава,Беларусі – ў пояс паклоны.Хай мінулае цем…

​​Алесь Дудар
Кастусь Каліноўскі
 
Беларусі паўстаўшай слава,
Беларусі – ў пояс паклоны.
Хай мінулае цемра заслала –
а змагання не забыць ніколі.
 
Эх, Кастусь… Балоты памераў,
а ў лясах,
       як у бацькавай хаце.
Беларусь табе паверыла –
за табою пайшла змагацца.
 
Беларусь – не царам маскоўскім.
Беларусь – не варшаўскім панам!
Зазвінелі ў лесе бярозкі,
дуб стары галаву падняў.
 
Забуяніла ў полі рэхам:
– За мужычую праўду – у бой!..
Не Ілля па хмарах праехаў,
не Пятро зазваніў булавой…
 
А пасля – астрожныя краты…
Што з таго, што жыцця не стане.
Твае слёзы важыць на караты:
– Залілі, загасілі паўстанне…
 
Скалыхнуўся натоўп на Лукішках:
– На Беларусі няма шляхты!..
Можа, кат успомніў за кілішкам,
як памёр мяцежнік пракляты.
 
Маліцца – не наша справа.
Кастуся мы папросту ўспомнім:
Беларусі паўстаўшай – слава,
Беларусі – ў пояс паклон.
 
1925

Маскаль, пра якого папярэджваў Кастусь, забіў і Кастуся, і Алеся Дудара, аўтара гэтага верша. Маскаль прагнуў знішчыць Беларусь. І зараз прагне. Але Беларусь – гэта не проста “лапік зямлі” пад нагамі акупантаў. Беларусь – гэта мара, гэта нацыянальная ідэя, да якой усе мы ідзем, да якой Кастусь паказаў нам шлях.

З днём народзінаў, герой.
Жыве Беларусь!