Да што ж гэта робіцца! Прызначылі самых-самых эталонных ябацек на ролю “дэпутатаў”. Паўгады тэрарыза…

Да што ж гэта робіцца! Прызначылі самых-самых эталонных ябацек на ролю “дэпутатаў”. Паўгады тэрарызавалі былых назіральнікаў і здымалі відэа пра барацьбу з парушэннямі падчас “галасавання”. Рыхтаваліся разганяць, біць і страляць па людзях (нават закон адпаведны прынялі). Каля кожнай сметніцы (і звычайнай, і для бюлетэняў) паставілі па мянту.

А экстрэмісты нанеслі ўдар адкуль не чакалі. На святое спакусіліся! Захапілі экраны па ўсёй краіне.

І ўжо не мае значэння, колькі адсоткаў каму намалююць і што напішуць праўладныя “блогеры”. Людзі ўсміхаюцца, а замест “выбараў” абмяркоўваюць зварот прэзідэнткі. Дарэчы, і ябацькі таксама. І нават сумныя мянты ля сметніц не могуць сапсаваць агульны настрой.

Пацукі мітусяцца, пішчаць, публікуюць “рэзультаты”, рапартуюць, колькі парушэнняў прадухілілі. Але ў суботу яны сустрэліся са сваім глыбінным страхам: убачыць аднойчы ў тэлевізары Ціханоўскую.

І яна там абавязкова з’явіцца.

Жыве Беларусь!