Святлана Ціханоўская: «Для дыктатара палітвязні – не праблема. А мы павінны зрабіць так, каб гэта стала для яго праблемай»
У рамках марафону «Абіраю Новую Беларусь», які зладзілі дэмакратычныя сілы, Святлана Ціханоўская звярнулася са зваротам да беларусаў. Асаблівую ўвагу яна надала праблемам палітвязняў у краіне – і заклікала аб’яднаць намаганні для іх вызвалення.
«Відавочна, калі не будзе ціску – рэжым нікога не вызваліць. Бо для дыктатара палітвязні – не праблема. А мы павінны зрабіць так, каб гэта стала для яго праблемай. Ён павінен ведаць, што заплаціць за кожную ахвяру. Кожны начальнік калоніі, кожны галаварэз з ГУБАЗіКа, кожны следчы – панясе адказнасць за свае злачынствы. Мы будзем збіраць усе доказы, імёны – толькі так зможам аднавіць справядлівасць», – адзначыла Ціханоўская.
Нагадаем, што марафон «Абіраю Новую Беларусь» ладзіцца з 10:00 да 20:00 па Мінску. Далучыцца да яго можна па спасылцы.