Прыходзіла Вялічка на сяло З чырвоным яйкам, з белатварым сырам, I сцежку, паднядзеленую жвірам, Світанне лугам за руку вяло. Іграла сонца, ажывала тло, Свянцонка пахла злагадаю, змірам. I ўсім малечым вачаняткам шчырым Прысмакаў досыць на стале было.
Расло святло, надзея ўваскрасала. З душы ўцякалі недавер і змрок. I песняў валачобнікам хапала. I сніўся падарожжу сон далёкі. I адвячорак позніўся знарок. Ішлі па небе продкі, як аблокі.