Сярод лухты, якую лука нёс падчас гэтак званага унс, журналісты заўважылі пагрозы родным тых, хто з’…

Сярод лухты, якую лука нёс падчас гэтак званага унс, журналісты заўважылі пагрозы родным тых, хто з’ехаў. Маўляў, не чапайце нашу стабільнасць, мы будзем помсціць.

“Не забывайце, што вы вельмі моцна шкодзіце сваім родным. […] Не стаўце пад удар сваіх родных. Не буду далей працягваць — ведаеце, ва што гэта можа выліцца”, – кажа лука.

І нічога ж новага. Родных пераследавалі з самага пачатку. Але нарэшце пацук гэтага не хавае. Усе, хто ў Беларусі – закладнікі. Уся краіна – закладнікі.

А як называецца той, хто бярэ закладнікаў?

І ведаеце што. Мы ўжо не першы раз бачым, як ён дае дазвол на злачынствы сваім баявым пацукам, бо не да законаў. Але добра, што злачынцы апублічваюць свае справы, здымаюць відэа, транслююць на ўвесь свет. Кажуць, што пацучыныя прамовы цікавыя зараз толькі псіхіятарам. Не. Некаторыя ўрыўкі зацікавяць і следчых у вольнай Беларусі. Чыстасардэчнае прызнанне тэрарыста на тэлебачанні добра пойдзе ў сапраўдным судзе.

Злачынцы адкажуць!
Жыве Беларусь!