Фармальна ён забіты нейкім безыменным мігрантам, але мігрант быў толькі інструментам. Мы ўсе ведаем сапраўднага забойцу. Польшча не першы раз церпіць ад яго дзеянняў: ён знішчае польскія могілкі, пераследуе польскія культурныя аб’яднанні і школы, трымае ў палоне польскага журналіста, штурмуе польскую мяжу рукамі мігрантаў. І вось – забойства маладога хлопца. Салдата. Часам гэтага дастаткова, каб пачаць вайну, але не ў нашым выпадку.
Дзяржава, якая катуе і забівае сваіх грамадзян, аднойчы пачне забіваць чужых. Вось яна і забівае. І як малпа з гранатай, не думае пра наступствы.
Спадары-заходнікі, а можа, час гэтыя наступствы арганізаваць? Давайце ўжо сапраўдныя санкцыі. Не трэба шукаць забойцу ў лесе на мяжы. Забойца жыве ў палацы і спадзяецца там і застацца, але краіны Захаду могуць дапамагчы беларусам перасяліць яго на больш адпаведнае месца жыхарства – у турэмную камеру. Гэтага жадаюць не толькі беларусы, бо сінія пальцы ў крыві розных народаў запэцкаліся. І няхай пацукі зараз спадзяюцца, што ўсе пра іх забудуць, калі скончыцца пуцін. Не забудуць. Не толькі беларусы не забудуць.
Вечная памяць Матэушу Сітэку!
Забойцы будуць пакараныя!
Жыве Беларусь!