Да 100-годдзе  Васіля Быкава. “Паслухайце кранальны выступ Васіля Быкава на 85-ых угодках абвяшчэньн…

Да 100-годдзе  Васіля Быкава.

“Паслухайце кранальны выступ Васіля Быкава на 85-ых угодках абвяшчэньня незалежнасьці БНР”, — прапаноўвае WARTA.

“Дарагія беларусы, шаноўныя нашы госьці! 85 гадоў таму ў слотны й шэры дзянёк на зачыне вясны беларусы зьдзейсьнілі цуд. Не, яны не панішчылі ворагаў, не вызвалілі краіну, не дамагліся свабоды, – але яны запалілі кволую сьвечку надзеі. Пры яе сьціплым сьвятле яны, як маглі, і змагаліся з бальшавіцкай навалай, з фашыстоўскай акупацыяй, з роспаччу і паняверкай, што за стагодзьдзі ўкараніліся ў гаротным народзе.

Мы ўсьцешаны, што гэтая сьвечачка гарыць і дасюль, і хоць яе зыркі агеньчык слаба сьвеціць, часам капціць і ня грэе, але ён дае спадзяванак шмат якім пакаленьням беларусаў на сьвятло і цяпло, на свой дом і сваю сям’ю. Тое, без чаго ў гэтым драпежным сьвеце нікому няма і ня будзе жыцьця.

Дык няхай яна гарыць, нашая кволая спадзяванка, якую мы песьцім і тулім, ашчаджаем і беражэм, як лепшыя зь беларусаў яе бераглі да нас з думкай: а раптам яна ўспыхне сонечным зьзяньнем, калі надарыцца спрыяльны для таго час. Бо, калі ня будзе таго хай абе слабога агеньчыку, ня ўспыхне нічога. І для нас настане вечная ноч. Але мы ня хочам вечнай начы, мы – божае стварэньне людзі, і маем права на боскую долю.

Памажы нам, Гасподзь!
Жыве Беларусь!”

https://www.youtube.com/watch?v=xBsHW3ycq7Y

2003 г. / Васіль Быкаў / Выступ на 85-х угодках БНР

Васіль Быкаў пра сьвячу надзеі. Апошні публічны выступ Васіля Быкава. 85-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Прага. 24 сакавіка 2003 г.

“Дарагія беларусы, шаноўныя нашы госьці! 85 гадоў таму ў слотны й шэры дзянёк на зачыне вясны беларусы зьдзейсьнілі…