Доктар Мартаў, які калісьці выкрываў пацучыную хлусню пра ковід, зараз у сіза. Мужа і жонку Івановых, двух вядомых анколагаў, звольнілі за экстрэмізм. Вось яшчэ доктару Лозку пагражае дваццаць гадоў. Кадраў у медыцыне не хапае, замежных лекаў не хапае, грошы, якія людзі “ахвяруюць” медычным установам у якасці выкупу за данаты, ідуць невядома куды.
Цікава, на што таварышы пацукі спадзяюцца? Да лукі, калі што, па небу прыляціць хуткая з Катара, а хто простага міліцыянта пасля палёнай гарэлкі будзе ратаваць?