На жаль, зноў актуальна. Не так даўно Андрэй Шарэнда напісаў, што яго жонка Паліна просіць не называ…

Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле) #Навіны_суполак #Палітыка

На жаль, зноў актуальна.

Не так даўно Андрэй Шарэнда напісаў, што яго жонка Паліна просіць не называць яе палітзняволенай, бо ў палітзняволеных ёсць тэрмін знаходжання за кратамі. А ў Паліны гэты тэрмін стаў бясконцым.

У Паліны, і ў Змітра Дашкевіча, і ў Эдуарда Бабарыкі, і ў соцень, калі не тысяч, беларусаў. Яны не палітзняволеныя, яны палонныя, закладнікі.

Але нічога сапраўды бясконцага не бывае. Прыйдзе дзень, і палонныя выйдуць. Тысячы выйдуць адначасова.

Жыве Беларусь!