Усё ж такі гэта беларуская нацыянальная забава – кусаць адзін аднаго. Вестэрны і расейцы абмяняліся вязнямі, а нашы амаль выбачаюцца, што там не было беларусаў.
Будзе смешна, калі праз пэўны час мы даведаемся, што пра расейскіх палітвязняў увогуле гаворка не вялася, а пуцін адсыпаў жменьку сваіх грамадзян у якасці… як гэта зараз называецца… акта гуманізму, вось. І дарэчы цікава, тыя, хто зараз абураюцца “а чаму Ціханоўская не ўзяла ў палон расейскага кілера і не абмяняла на нашу Машу”. А што б яны казалі , каб здарыўся цуд і Марыя выйшла на волю? Чаму Ціханоўская выратавала сваю сяброўку, а іншых не выратавала?
Карацей, не трэба ні абвінавачванняў, ні апраўданняў. Некалькі нявінных людзей на волі, тысячы іншых – за кратамі, а кілеры на службе ў пуціна атрымалі гарантыі ад гаспадара, вось і ўсё.