«Ніякія захопніцкія памкненні Расіі не змогуць перамагчы ўкраінскі народ», – Святлана Ціханоўская звярнулася да ўкраінцаў з нагоды Дня Незалежнасці Украіны
«Бясстрашна баронячы сваю краіну ад агрэсара, вы натхняеце на барацьбу многія народы, у тым ліку і беларусаў. А вашыя поспехі на полі бою і ў дыпламатыі, вашае адзінства, самаарганізацыя – ужо ўвайшлі ў падручнікі гісторыі.
Нават у самых цяжкіх умовах вайны, вы дзейнічаеце згодна з правам і міжнароднымі абавязацельствамі. І самае важнае – вы не губляеце чалавечнасці. Нават калі Расія скідвае бомбы на дзіцячыя шпіталі. Нават калі намагаецца пакінуць украінскія гарады без святла і цяпла, а праз прапаганду – пазбавіць веры і надзеі. Вашая барацьба – гэта барацьба за права быць самімі сабой, за права жыць у міры на сваёй зямлі. Жыць вольна.
І ніякія захопніцкія памкненні Расіі не змогуць перамагчы ўкраінскі народ. Вашая адвага натхняе ўсіх нас. І я ганаруся тым, што беларускія добраахвотнікі змагаюцца поплеч з украінцамі, за нашу і вашу свабоду. Бо лёсы нашых краін узаемазвязаныя. Не будзе свабоднай Беларусі без свабоднай Украіны, а без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Еўропы.
Мы маем не толькі агульныя старонкі ў гісторыі, але і агульныя каштоўнасці. Нават такія важныя словы ў нашых родных мовах – каханне, бацькаўшчына, змаганне, годнасць, незалежнасць – гучаць падобна.
Як паказвае гісторыя, незалежнасць ніколі не даецца лёгка. Яе трэба адстойваць, і вы робіце гэта з вялікай годнасцю. Вашая перамога стане перамогай над цемрай і страхам. І галоўнае – над тымі, хто спрабуе скрасці вашую незалежнасць.
З Днём Незалежнасці і Слава Україні!»