То-бок верш без музыкі вучаць у школе, а калі з музыкай – гэта ўжо 15 сутак. Дык гэта музыка экстрэмісцкая? Мо нейкі музычны інструмент? Ці голас Міхалка? Верш мянты не запомняць, а вось песню пазнаюць, калі пачуюць?
А можа, усё, што ствараюць экстрэмісты, з’яўляецца экстрэмісцкім? Барыста на хатняй хіміі варыць экстрэмісцкую каву? Будаўнік кладзе экстрэмісцкую цэглу, праграміст піша экстрэмісцкі код, доктар… Нават страшна ўявіць!
І сярод усяго гэтага – мянты, якія адстойваюць сваё права быць скотам, і лепяць, лепяць, лепяць таўро “экстрэмізм” на ўсё, што бачаць.
І раней казалі, што статус экстрэмізму – гэта такая адзнака якасці: грамадзяніна, аб’яднання, канала ў тэлеграме, верша, песні. Але ў нейкі момант экстрэмізм ператварыўся проста ў натуральную характарыстыку чалавека, беларуса, і ўсяго, што створана людзьмі для людзей. Нас пераследуюць не за погляды, а за тое, што мы людзі.
Дзяржава настойліва патрабуе быць скотам, а беларусы застаюцца людзьмі. Усе бясконцыя справы за салідарнасць і дапамогу гэта даказваюць. У гісторыі былі (і ёсць) прыклады, калі насельніцтва цэлых краін наўмысна ператваралі ў быдла, а з беларусамі не выйшла. Пра гэта трэба казаць і заўсёды памятаць. Бо дыктатары сыходзяць, а народ застаецца – з пачуццём сораму. Ці гонару – за тое, што захавалі сябе людзьмі.
Жыве Беларусь!