Віншуем з Днём народзінаў нашу прэзідэнтку Святлану Ціханоўскую!
Святлана з’явілася, калі беларусам патрэбны быў нейкі цэнтр, стрыжань для аб’яднання. Шмат хто лічыў яе выпадковым чалавекам, мабыць, і сама яна так думала напачатку. Але ўсім нам трэба было змяніцца, каб ісці наперад, і яна таксама змянілася. Паверыла ў сябе. Паверыла ў нас.
Яна магла сысці, застацца толькі сімвалам, абранай прэзідэнткай на скрадзеных выбарах. Але не стала. Стала сапраўднай лідаркай сваёй краіны і народа.
Колькі разоў мы чулі ад розных палітыкаў, што народ няправільны. Можа, нават не народ, а народзец. І вось нарэшце з’явіўся чалавек, які прадстаўляе нас, а не сябе. І насамрэч гэта тое, чаго нам не хапала.
Наўрад ці сёння ў Святланы святочны настрой. Бо Сяргей за кратамі, і ворагаў дастаткова, і шлях наперадзе яшчэ вялікі. Але на гэтым шляху з ёю заўсёды будзе наша падтымка.
З Днём народзінаў, прэзідэнка Беларусі!
Жыве Беларусь!