Што будзе з курсам валют пасля “выбараў”? На гэтае пытанне ў эфіры @euroradio адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка. Цалкам стрым тут: youtube.com/watch?v=zPv3iKo9SMM
Вольны Захад інфа
Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342
___________________
Галоўная суполка раёна: @zahad97
Паслугі: @zahad_paslugi
Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
Вочы Захада: @VolnaeVoka
Сувязь: @Zahad97_bot
Калектыўны партрэт беларускага экстрэміста: ад 16 да 82 гадоў, сярод іх журналісты і адвакаты
Ад 20 да 82, журналіст ці адвакат, дапамагаў асуджаным. Калектыўны партрэт беларускага экстрэміста Самаму маладому «экстрэмісту» было 16, калі яго асудзілі па адпаведным артыкуле, самаму старому — 82 гады. У сьпісах асуджаных за «экстрэмізм» — цэлыя сем’і, шматдзетныя маці, цяжкахворыя людзі, асобы з інваліднасьцю. Сярод беларускіх «экстрэмістаў» — журналісты, адвакаты, прадстаўнікі ІТ-сфэры. Расказваем пра калектыўны […]
У Беларусі за шэсць хваляў памілавання вызвалена 178 палітвязняў, 223 атрымалі статус палітвязня
178 «выйшлі», 223 «зайшлі». Ці зменшылася колькасць палітвязняў у Беларусі за шэсць хваляў памілавання З трэцяга ліпеня ў Беларусі адбыліся шэсць хваляў памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 178 чалавек. Апошняя на сёння частка памілаваных, паводле праўладных крыніц, выйшла на волю 20 лістапада. За гэты час праваабарончая супольнасць Беларусі прыняла 24 заявы аб наданні новым […]
20 лістапада 1948 года нарадзілася беларуская паэтка Яўгенія Янішчыц
Палеская ластаўка 20 лістапада 1948 — нарадзілася Яўгенія Янішчыц (в. Рудка, Пінскі раён) — беларуская паэтка. “Палескай ластаўкай” Яўгенію Янішчыц паэтычна назваў Генадзь Бураўкін. Яна сапраўды выклікала такое ўражаньне – імклівая, уражлівая, узнёслая. Яе паэзія — гэта надлом, адчай, сум і разам з тым спадзяваньне вырвацца з палону смутнаглядзтва. Яе гераіні, ці то зусім маладзенькая […]
Эксперты прагназуюць курс долара ў Беларусі на 2025 год каля 5 рублёў
Якім будзе курс долара ў Беларусі ў наступным годзе? Адзін з прагнозаў — 5 рублёў. Што кажуць эксперты: https://euroradio.fm/shto-budze-z-kursam-rublya-u-2025-godze-pragnoz-ekspertau Спасылка, якая працуе без VPN
20 лістапада — Усясьветны дзень дзяцей: слоўнічак для маладых бацькоў
20 лістапада — Усясьветны дзень дзяцей. Слоўнічак-мінімум для маладых бацькоў
У Менску 20 лістапада 2020 года развіталіся з забітым Раманам Бандарэнкам
4 гады таму ў Менску тысячы людзей разьвіталіся з забітым Раманам Бандарэнкам 20 лістапада 2020 году ў Менску пахавалі 31-гадовага Рамана Бандарэнку. Разьвітаньне прайшло ў царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага на вуліцы Гамарніка на поўначы Менску, непадалёк Курапатаў. Раман Бандарэнка памёр 12 лістапада 2020 году. Яго жорстка зьбілі падчас затрыманьня на «плошчы Перамен» у Менску. Хто менавіта забіў Рамана, невядома, аднак сярод […]
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прэзентуе музычны альбом пра палітвязняў Беларусі на YouTube
Слухайце на YouTube музычны альбом пра палітвязняў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» з творчымі дзеячамі прэзентуюць музычны альбом пра палітзняволеных Беларусі — «Пазначаныя жоўтым». Над яго стварэннем працавалі паэты, акторы, музыкі, праваабаронцы і былыя палітзняволеныя.Альбом складаецца з шасці трэкаў, якія адлюстроўваюць шлях палітвязня ад затрымання да вызвалення. Альбом з’яўляецца своеасаблівай дакументацыяй рэпрэсій Беларусі. У аснове тэкстаў […]
Славуты вучоны Міхал Баброўскі адстойваў беларускую мову як складнік нацыянальнай сьведамасьці
Славуты вучоны, пачынальнік навуковага беларусазнаўства Міхал Баброўскі адстойваў беларускую мову як найважнейшы складнік нацыянальнай сьведамасьці свайго народу. Сёньня 240 гадоў з дня яго нараджэньня.
Гурт «Петля Пристрастия» выпусціў новы кліп на трэк «Алоха» з альбома «Суперпазіцыя»
У гурта “Петля Пристрастия” выйшаў новы кліп. Відэашэраг атрымаў трэк “Алоха”. У мінулым месяцы музыкі прадставілі альбом “Суперпазіцыя” — першы беларускамоўны ў дыскаграфіі калектыва. https://youtu.be/h7iQ0_qKesY?si=8jPx02EstGp8XlC9 Петля Пристрастия – Алоха / Petlia Pristrastiya – Aloha (Official video) Дзякуй усiм, хто побач з намi ўвесь гэты час! Слухаць альбом “Суперпазiцыя” на усiх пляцоўках:https://band.link/Superpazicyia Мантаж – https://www.instagram.com/krokfilms Алоха […]