Блёк Воля

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Сёньня а 16:00 Максім Дзенісевіч і Яўген Вільскі ў эфіры «Эўрарадыё»

Блёк Воля #Палітыка

1⃣2⃣3⃣ Сёньня а 16:00 па Менскім часе ў эфіры «Эўрарадыё» Максім Дзенісевіч (блёк «Воля») сустрэнецца для размовы з Яўгенам Вільскім («Салідарнасьць»). Далучайцеся да стрыму тут: @euroradio Пытаньні вітаюцца!

Сябры блёку «Воля» не задаволеныя прэзэнтацыяй на «Эўрарадыё» і дэбатамі

Блёк Воля #Палітыка

Што гэта? Сябры блёку «Воля» не задаволеныя іх прэзэнтацыяй на «Эўрарадыё» Ці гэта замоўная рэкляма былых палітыкаў, ці страх, што ў Каардынацыйную Раду прыйдуць людзі з новымі ідэямі, гатовыя дзейнічаць, а ня толькі разважаць з пазыцыі ахвяры? На жаль, дэбаты з удзелам прадстаўніка блёку «Воля» былі скарочаныя такім чынам, што можа скласьціся ўражаньне, нібыта грамадзтву […]

Анляйн-сустрэча з Аляксандрам Клачко пройдзе сёння ўвечары а 19:00 па Менскім часе

Блёк Воля #Палітыка

Анляйн-сустрэча з Аляксандрам Клачко пройдзе сёньня ўвечары! Сёньня а 19:00 па Менскім часе лідар сьпісу «Воля» Аляксандар Клачко адкажа на пытанні чытачоў каналу «Беларусь головного мозга». Сустрэча адбудзецца з дапамогай Telegram-размоваў на канале @belamova Рыхтуйце пытаньні і далучайцеся а 19:00 па Менску!

19 траўня ў Варшаве пройдзе Вялікая палітычная канфэрэнцыя пра выбары ў Каардынацыйную Раду

Блёк Воля #Палітыка

У гэтую нядзелю, 19 траўня, ў Варшаве адбудзецца Вялікая палітычная канфэрэнцыя, прысьвечаная выбарам у Каардынацыйную Раду Мерапрыемства арганізавана Каардынацыйнай Радай для абмеркаваньня будучыні Беларусі і стратэгіі палітычнага разьвіцьця. У праграме — выступы, дыскусыі і сэсыя пытаньняў з прадстаўнікамі розных палітычных групаў. Блёк «Воля» на панэльных дыскусыях прадставяць Сяргей Кедышка, Генадзь Манько і Карына Маліноўская. На […]

Лукашэнка стварыў 10 падраздзяленьняў для стрымлівання «Паспалітага рушаньня»

Блёк Воля #Палітыка

Лукашэнка стварыў 10 падраздзяленьняў каб, у выпадку чаго, стрымаць «Паспалітае рушаньне»? У эфіры «Эўрарадыё» сустрэліся Сяргей Кедышка (блёк «Воля») і Андрэй Курэйчык (кааліцыя «Латушка і Рух За Свабоду») каб амеркаваць гарачае пытаньне: ці месца парамілітарным структурам у Каардынацыйнай Радзе? Глядзіце 1⃣2⃣3⃣ цалкам тут: https://www.youtube.com/live/CU5h2S6rVzk?si=uMCCLINI11Fc2OdD Инсайд: Лукашенко создал 10 подразделений для ответу Посполитому Рушению. Дебаты: Кедышко […]

«Воля»: навошта «парамілітарная групоўка» імкнецца ў КР і якія планы яны маюць

Блёк Воля #Палітыка

“Воля”: навошта “парамілітарная групоўка” імкнецца ў КР? Якія магчымасці для рэалізацыі іх планаў дае КР і чаму гэтыя планы і задумы немагчыма ажыццявіць без гэтай структуры? Ці гатовыя да сапраўднай палітычнай дзейнасці і на кааліцыю з якімі сіламі разлічваюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры @euroradio адказваюць блогер, былы палятвязень, прадстаўнік ініцыятывы BELPOL і […]

8 пытаньняў і адказаў пра блёк «Воля»: галоўныя выклікі і палітычныя пазіцыі

Блёк Воля #Палітыка

8 пытаньняў і адказаў пра блёк «Воля» 1⃣ Тры галоўныя выклікі, якія стаяць перад Беларусьсю сёньня? Існаваньне Беларусі, як палітычнага суб’екту, вынішчэньне беларускай нацыі, калапс дэмакратычнай прававой сыстэмы. 2⃣ Тры галоўныя праблемы, якія перашкаджаюць беларускім дэмакратычным сілам адказваць на гэтыя выклікі? Адсутнасьць эфэктыўнай супрацы паміж Офісам Сьвятланы Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным кабінэтам і Каардынацыйнай Радай. Недастатковая […]

Дэбаты пра крытыку Каардынацыйнай рады і механізм выбараў з удзелам Кедышкі, Ягорава і Мартынавай

Блёк Воля #Палітыка

«Мы ствараем Беларускую вызвольную армію бо адчуваем, што толькі гэтым выратуем сытуацыю, а не чарговымі прыгожымі словамі пра аб’яднаньне дыяспар» У эфіры «Радыё Рацыя» Сяргей Кедышка («Воля»), Андрэй Ягораў («Блёк Пракоп’ева-Ягорава») і Тацяна Мартынава («Хопіць баяцца!») сустрэліся дзеля дэбатаў і абмеркавалі праблемы ў дзейнасьці Каардынацыйнай Рады ІІ скліканьня, а таксама нявызначанасьць з мэханізмам надыходзячых выбараў. […]

Ігар Турцэвіч выключаны са спісу кандыдатаў блёку «Воля» па асабістай заяве

Блёк Воля #Палітыка

Сябры, Мы маем важнае паведамленьне, што тычыцца аднаго з нашых кандыдатаў. Па асабістай заяве, зьвязанай са службовымі абставінамі, Ігар Турцэвіч, кандыдат ад блёку «Воля» і дзейны ваяр Палку Кастуся Каліноўскага, быў выключаны са сьпісу кандыдатаў. Гэтае рашэньне было прынятае Выбарчай камісыяй 11 траўня пасьля яго звароту, які быў накіраваны 10 траўня. Ігар праінфармаваў нас, што […]