sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

14 снежня адбудзецца запуск і прэзентацыя праграмы стажыровак MOST+

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

І, верагодна, самы чаканы анонс гэтага месяца 🙂У бліжэйшую сераду адбудзецца запуск і прэзентацыя праграмы стажыровак для беларусаў_к MOST+ Калі: • 14 cнежня • 19:00 па Мінску / 18:00 па Вільнюсу / 17:00 CET. Працягласць – каля 90 хв. Дзе: • Афлайн: Novotel Hotel Vilnius (Gedimino pr. 16, 2 паверх) • Анлайн: праз трансляцыі ў […]

Цэнтр новых ідэй правядзе ў Варшаве public talk пра калектыўную траўму

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Адзначым яшчэ адну блізкую па тэме дыскусію на гэтым тыдні – ад Цэнтра новых ідэй. Трапіць на яе змогуць беларусы Варшавы. Public talk пра калектыўную траўму, #Варшава #Польшча Для каго: #журналісты, грамадскія дзеячы і дзяячкі.Калі: 16 снежня, 14.00-17.00. У 2020 беларускае грамадства перажыло адзін з найбольшых траўматычных досведаў апошніх дзесяцігоддзяў. Гэты досвед доўжыцца і сёння, […]

Арт-куратары і навукоўцы абмяркуюць посткаланіялізм і дэкаланіялізм

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Анлайн-#дыскусія «Як арт-інстытуцыі ва Усходняй Еўропе вырашаюць праблемы посткаланіялізму і дэкаланіялізму?»Калі: 14 снежня, 19:00 па Мінску. Арт-куратары і навукоўцы з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Венгрыі, Польшчы, Швецыі і Украіны абмяркуюць, як пост- і дэкаланіяльныя стратэгіі ўключаюцца ў мастацкія праграмы іх установаў, спрыяючы актуальнасці гэтых падыходаў у Усходнееўрапейскі кантэкст. Посткаланіяльныя і асабліва дэкаланіяльныя дыскурсы нядаўна сталі часткай […]

Гётэ Інстытут у Вільні шукае каардынатара праграм супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#вакансіяГётэ Інстытут ў Вільні шукае Каардынатара/-ку праграм супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай, #Вільнюс #ЛітваТэрмін працы: 15.01.2023 – 24.12.2024 (з улікам 3-месячнага выпрабавальнага тэрміну). Пасада штатная – 40 гадзін/тыдзень. Для каго: асобы з правам на працу і пражыванне ў Літве.Кандыдатам з абмежаванымі магчымасцямі або з роўным статусам будзе прадастаўлена перавага ў выпадку роўнай прафпрыдатнасці.Задачы і абавязкі:– Падтрымка […]

У Берліне пройдзе 9-дзенны трэнінг Environmental Thinking у межах ErasmusPlus

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

“Environmental Thinking” – 9-дзенны #трэнінг у межах праграммы ErasmusPlus, #Берлін #Германія. Для каго: эксперты і ўсе зацікаўленыя тэмай, узростам 18+, хто жыве ў Польшчы і можа вандраваць ў Нямеччыну.Калі: 14 – 23 студзеня 2023. Курс з насычанай праграмай прысвечаны індывідуальнаму выбару экалагічнага ладу жыцця. Падрабязная інфармацыя рыхтуецца, сачыце за сацсеткамі менеджара праекта (ніжэй). Арганізатары – […]

Westway LAB: музычная рэзідэнцыя ў Порту для музыкаў і кампазітараў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Westway LAB – фестывальная музычная #рэзідэнцыя, Порту #Партугалія Для каго: #музыкі і #кампазітары.Калі: тыдзень у красавіку 2023. Westway LAB – міжнародная музычная канферэнцыя і фестываль, які запрашае музыкаў са ўсяго свету. Кожны год 4 працоўныя групы з 3 творцаў (1 чалавек у кожнай групе з’яўляецца партугальцам) працуюць разам за тыдзень да фестывалю, каб стварыць новыя […]

Універсітэты Лігі плюшчу прапануюць больш за 500 бясплатных анлайн-курсаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Бясплатныя анлайн #курсы ад універсітэтаў Лігі плюшчу Для каго: усе, хто прагне новых ведаў. Фармат: анлайн. Універсітэты Лігі плюшчу (Ivy League) прапануюць усім жадаючым прайсці навучанне па адным або некалькіх бясплатных анлайн-курсах – іх больш за 500. Ёсць курсы па оперы, класічнай музыцы, моўшн-дызайну, архітэктуры, фатаграфіі і г.д. Для навучання неабходна перайсці па спасылцы выбранага […]

IRB Barcelona запрашае творцаў на рэзідэнцыю ў Барселоне

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#рэзідэнцыя для творцаў ад IRB Barcelona’s, Барселона #Іспанія Для каго: #творцы ўсіх дысцыплін.Калі: вясна 2023. Праграма IRB Barcelona Artist in Residency накіравана на тое, каб звязаць мастакоў з колам вучоных і іх даследаванняў. Творцы атрымліваюць унікальную магчымасць пагрузіцца ў супольнасць IRB Barcelona для свабоднага абмену ідэямі, а таксама даследаваць, вучыцца і фармаваць адносіны з навукоўцамі. […]

USAID Belarus праводзіць анлайн-семінары «Жанчыны ў стартапах»

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Жанчыны ў стартапах – адукацыйныя #семінары ад USAID Belarus Для каго: жанчыны, якія запускаюць ці маюць стартап.Фармат: анлайн, з 18.30 да 21.00. Праграма семінараў:12 студзеня – прэзентацыя 17 студзеня – увядзенне ў жаночыя стартапы19 студзеня – інвестыцыйныя стратэгіі для стартапаў24 студзеня – навыкі для прадпрымальніка26 студзеня – інвестыцыі ў лічбавыя стартапы31 студзеня – дыскусія па […]

Faki Festival у Заграбе запрашае перформераў, крытыкаў і рэжысёраў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Faki Festival – тэатральны #фестываль, #Заграб #Харватыя Для каго: #перформеры, #крытыкі, #рэжысёры #акторы, #харэографы і інш.Калі: 22-28 траўня 2023. Faki – гэта міжнародны фестываль альтэрнатыўнага тэатральнага самавыяўлення. У гэтым годзе тэма фестывалю – Radical love. Як мы можам жыць у больш паважлівых адносінах адзін з адным і з нашай планетай? Фестываль запрашае драматычныя спектаклі, фізічны […]