sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

Лекцыя для маладых творцаў з рэгіёнаў Беларусі пра стварэнне CV і партфоліа 26 сакавіка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

„СV-партфоліа для маладых творцаў” – #лекцыя для арт-творцаў з любой сферы з рэгіёнаў Беларусі Калі: 26 сакавіка, 18.00 па Менску.Фармат: анлайн + афлайн. На лекцыі вы даведаецеся:– як прэзентаваць сябе і свае працы праз партфоліа і CV;– якія пытанні трэба сабе задаць, каб падсвяціць сваю супермоц і не патануць у фактах;– інструменты для стварэння партфоліа. […]

FRAGILE: міжнародны фестываль маладога танца, музыкі і тэатра з дэдлайнам 24 сакавіка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

FRAGILE – міжнародны #фестываль маладога танца, музыкі і тэатра з дэдлайнам Для каго: #творцы выканальніцкіх дысцыплін.Калі: 20 верасня – 1 кастрычніка. Фестываль пройдзе ў Цэнтры Піны Бауш. Шукаюць танцавальна-музычна-тэатральныя пастаноўкі з моладзю. У ідэале творы павінны быць створаны з удзелам экалагічных ці моладзевых ініцыятыў. Можна прапаноўваць спектаклі і для памяшкання, і пад адкрытым небам. Арганізатары […]

Fondation Fiminco у Рамэнвілі, Францыя прапануе мастацкую рэзідэнцыю для творцаў у 2023-2024

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Fondation Fiminco – мастацкая #рэзідэнцыя ў Рамэнвілі, #Францыя Для каго: #творцы і #мастакі ўсіх дысцыплін.Калі: 11 месяцаў у 2023-2024. Запрашаюць мастакоў развіваць сваю працу і даследаванні. Фонд Fiminco знаходзіцца недалёка ад Парыжа і прапануе вытворчыя цэхі, прафесійную дапамогу і падтрымку супольнасці. Фонд прапануе:– праезд – пакрыццё выдаткаў на грамадскі транспарт– пражыванне– вытворчая дапамога 6000 EUR– […]

Uncloud конкурс і рэзідэнцыя ў Утрэхце для перформераў, музыкаў і творцаў у кастрычніку 2023

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Uncloud – #конкурс і #рэзідэнцыя ў Утрэхце, #Нідэрланды Для каго: #перформеры, #музыкі і інш. #творцы.Калі: кастрычнік 2023. Uncloud – некамерцыйная арганізацыя сучаснага мастацтва і музыкі, якая арганізуе #фестываль. Тэма гэта году – даследаванне мяжы паміж фізічнай і лічбавай сферамі. Запрашаюць з перформансамі, аўдыёвізуальнымі праектамі, дыскусіямі і майстар-класамі і г.д. Перавагу аддаюць творам, якія можна адрэфлексаваць […]

Новыя грантавыя магчымасці для незалежных СМІ і журналістаў у Беларусі да 2 красавіка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Новыя грантавыя магчымасці #грант для незалежных СМІ і журналістаў Беларускія #медыя, #аўтары і #аператары, якія ствараюць кантэнт для аўдыторыі ў Беларусі могуць атрымаць грант на стварэнне грамадска значнага кантенту. Памер гранту: – 5000 EUR. Ддл: 2 красавіка.Падаць заяўку. SALT-II – #праграма падтрымкі для праходжання моўнага курсу і здачы міжнароднага іспыту па адной з еўрапейскіх моваў […]

Рэкамендацыйныя лісты: правілы напісання і тыповыя памылкі – інфасесія ад EducationUSA

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

“Рэкамендацыйныя лісты: правілы напісання і тыповыя памылкі” – #інфасесія ад EducationUSA Рэкамендацыйныя лісты адыгрываюць вельмі важную ролю ў пытаннях працаўладкавання ці паступлення ў замежныя ўніверсітэты. Аднак, каб выкарыстоўваць іх патэнцыял па максімуме, неабходна разумець патрабаванні, якія прад’яўляюць заходнія ўніверсітэты і працадаўцы да такіх дакументаў. Важна пазбягаць тыповых памылак у падрыхтоўцы і планаванні такіх дакументаў, а […]

AURORA 2023: Польскі тэатр у Быдгашчы прымае заяўкі на трэці міжнародны конкурс драматургаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

AURORA 2023: Польскі тэатр у Быдгашчы прымае заяўкі на трэці міжнародны #конкурс драматургаў, #ПольшчаДраматургічная #прэмія AURORA ўручаецца з 2021 за выдатную сучасную драматургію. Мэта арганізатараў — стварыць платформу для міжнародных тэатральных творцаў, дзе яны змогуць аб’яднацца вакол новай драматургіі і шукаць розныя ракурсы глабальнага свету ў тэкстах, што прымушаюць да разважанняў і паглыблення ведаў пра […]

OTTOsonics Residency Edition II у Верхняй Аўстрыі запрашае музыкаў і гукадызайнераў на рэзідэнцыю

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

#рэзідэнцыя OTTOsonics Residency Edition II, прысвечаная інтэрактыўнай гукавой інсталяцыі, Alter Bauhof у Ottensheim, Верхняя #АўстрыяOTTOsonics – гэта калектыў саўнд-артыстаў, распрацоўшчыкаў і гукарэжысёраў з ініцыятывай зрабіць захапляльныя аўдыяфарматы даступнымі для гукаў і перформансаў, а таксама культурных і адукацыйных установаў. На праграму 2023 запрашаюцца аўстрыйскія і міжнародныя #музыкі і #гукарэжысёры, #саўнд_дызайнеры з інавацыйнымі ідэямі, якія любяць эксперыментаваць, […]

Прадстаўляем удзельнікаў трэцяга анлайн-пітчынгу Літаратурныя праекты 24 сакавіка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Навіны ПРАЕКТАРа: Прадстаўляем вам удзельнікаў да трэцяга анлайн-пітчынгу “Літаратурныя праекты”. Нагадаем, ён адбудзецца:24 сакавіка ў 15:00 – 17:00 CET / 17:00 – 19:00 Мінск Далучыцца можна пасля хуткай рэгістрацыі на ZOOM-івэнт. Будуць прадстаўленыя праекты, якія ствараюць прасторы для прэзентацыі і прамоцыі беларускіх аўтараў і аўтарак у паэзіі, прозе, драматургіі. Пад прасторамі мы маем на ўвазе […]

Вольга Кліп запускае анлайн-курс Portfolio Review для творцаў з падтрымкай на рускай і беларускай

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Зімой разам з куратаркай Вольгай Кліп мы рабілі анлайн-курс On AiRs – English Speaking Club for Artists, на якім падрабязна і па-ангельску разглядалі падрыхтоўку дакументаў для заявак на рэзідэнцыі ды і каб працаваць на сваю рэпрэзентацыю агулам. Зараз Вольга запускае свой новы анлайн-#курс – Portfolio Review, на якім працоўнымі мовамі будуць ужо руская і беларуская […]