sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Прафесійныя і адукацыйныя праграмы на ваш густ і сферу дзейнасці. Адбіраем рэзідэнцыі, стажыроўкі, конкурсы праектаў, воркшопы і многае іншае, даступнае для беларускіх творцаў і культменеджараў.
Для анонсаў – @sekktor_admin
Кам’юніці чат – @sekktor_chat

Анлайн-курс па стварэнні ўстойлівых муралаў і праектаў у гарадской прасторы з 1 па 14 жніўня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Як стварыць мурал? – анлайн-#курс па стварэнні ўстойлівых праектаў у гарадской прасторы Для каго: маладыя #мастакі і #арт-менеджары.Калі: 1-14 жніўня па панядзелках і серадах, 19.00 па Мінску. Курс складаецца з 10 лекцый па 75 хвілін. Праграма прадугледжвае дыскусіі з Дзімам Каштальянам, Сяргеем Русаком, Vadik Fin і Hutka Smachna. Будзе магчымасць паказаць свае праекты, эскізы, ідэі […]

ІншыЯ шукае спецыяліста па працы з сацсеткамі для развіцця і прасоўвання сваіх прадуктаў

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Шукаем у каманду спецыяліст_ку па працы з сацсеткамі Можа гэты ты? Калі табе блізкія каштоўнасці інклюзіі, роўнасці, недыскрымінацыі і правоў чалавека, калі ты цікавішся сацыяльнай актыўнасцю і нефармальнай адукацыяй моладзі — табе будзе цікава і карысна ў камандзе арганізацыі ІншыЯ! Мы шукаем крэатыўн_ую smm-менеджар_ку на частковую занятасць, як_ая зможа развіваць нашыя сацсеткі і прасоўваць нашыя […]

The Wrong Biennale: конкурс інтэрнэт-мастацтва для лічбавых мастакоў 2023-2024, дэдлайн 21 ліпеня

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

The Wrong Biennale – біенале інтэрнэт-#мастацтва Для каго: #мастакі, якія робяць лічбавы #арт. Калі: 2023-2024. Пакуль існуе інтэрнэт, будуць існаваць і мастакі, якія робяць лічбавыя творы. Свет пандэміі нанова асэнсаваў інтэрнэт-вытворчасць. Сеткавае мастацтва патрэбна, каб інтэрнэт не ўспрымалі як пляцоўку нянавісці і дэзынфармацыі. Твор, які плануецца даслаць на #конкурс, павінен быць некамерцыйным і ўжо даступным […]

INDUSTRA ART 2024 конкурс мастацкіх прапановаў для экспазіцыі ў галерэі ў Брно, Чэхія

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

INDUSTRA ART 2024 – #конкурс мастацкіх прапановаў для экспазіцыі ў галерэі, #Брно #Чэхія Для каго: #мастакі і #куратары.Калі: 2024. Галерэя INDUSTRA ART заклікае з аўтарскімі праектамі ў індустрыяльную прастору на тэрыторыі былога кампрэсарнага завода. Асабліва цікавяць site-specific праекты на актуальныя тэмы. Галерэя прапануе:– вытворчасць выставы і прамоўцыю– ганарар– выдаткі на транспартаванне твораў– праезд і пражыванне. […]

Фонд BYSOL прымае заяўкі на міні-гранты для грамадзянскіх ініцыятыў у Беларусі і за мяжой

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Фонд BYSOL абвяшчае прыём заявак на міні-грантынг для грамадзянскіх ініцыятываў Для каго: ініцыятывы, суполкі, #актывісты ўнутры Беларусі і за яе межамі. BYSOL прымае заяўкі на міні-грантынг з мэтай падтрымкі праектаў, накіраваных на вырашэнне сацыяльна-палітычных праблем у Беларусі, дэмакратычныя змены і развіццё грамадзянскай супольнасці ў краіне. Бюджэт падтрымкі:Фонд BYSOL прадаставіць на конкурснай аснове падтрымку 10 праектам […]

Privacytopia 2024 у Генце: фестываль мастацтваў пра дадзеныя, AI і этычныя праблемы

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Privacytopia – #фестываль мастацтваў у Генце, #Бельгія Для каго: #творцы розных дысцыплін.Калі: сакавік 2024. Privacytopia – гэта фестываль мастацтваў, прысвечаны вывучэнню выкарыстання дадзеных, іх прафілявання і манетызацыі, бяспечнасці. Гэта ініцыятыва Privacy Salon, некамерцыйнай арганізацыі са штаб-кватэрай у Брусэлі, якая займаецца сацыяльнымі і этычнымі праблемамі. Працы, прэзентаваныя на Privacytopia, павінны даследаваць штучны інтэлект, нейратэхналогіі, трансгуманізм, робататэхніку, […]

Культурнае аднаўленне лясоў: конкурс мастацкіх праектаў па экалагічнаму асвятленню ў гарадах

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Cultural Reforesting: Darkness in Urban Spaces – #конкурс мастацкіх праектаў, прысвечаных экалагічнаму асвятленню, #Вялікабрытанія Для каго: #творцы розных дысцыплін, якія працуюць з сацыяльнымі практыкамі. Запрашаюць даследаваць цемру ў гарадскіх прасторах. Зялёныя зоны Рычманда наўмысна цёмныя ўначы, бо штучнае асвятленне можа турбаваць жывёл, напрыклад, кажаноў. У межах даследчай праграмы «Культурнае аднаўленне лясоў» арганізатары задаюцца пытаннем: як […]

Shanghai Curators Lab 3: рэзідэнцыя для куратараў у Шанхаі з 21 верасня па 19 кастрычніка

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Shanghai Curators Lab 3 – лабараторыя-#рэзідэнцыя для куратараў у Шанхаі, #Кітай Для каго: #куратары.Калі: 21 верасня – 19 кастрычніка. Шанхайская куратарская лабараторыя – гэта платформа для паглыбленых даследаванняў аб сучасным куратарстве. Мэта лабараторыі – дапамагчы маладым куратарам, якія намагаюцца займацца мастацтвам у эпоху крызісу. Тэма гэтага года – «Адраджэнне горада праз мастацтва і архітэктуру». У […]

Art Futures: творчая стыпендыя-стажыроўка ў Грэцыі і Нідэрландах для творцаў розных дысцыплін

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Art Futures – творчая #стыпендыя–#стажыроўка, #Грэцыя #Нідэрланды Для каго: #творцы розных дысцыплін.Калі: травень – чэрвень 2024 і верасень – лістапад 2024. Першая частка стажыроўкі адбудзецца ў Цэнтры міжнароднага супрацоўніцтва ў Афінах, а другая – у Дат Болверк у Зютфене. Стыпендыя дае унікальную магчымасць творчага дыялогу паміж двума сусветамі – сталіцай міжземнаморскай краіны і сярэдневечным горадам. […]

Pulse: Journal of Science and Culture аб’яўляе конкурс публікацый да 10-годдзя часопіса

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Pulse: Journal of Science and Culture – #конкурс публікацый у культурна-навуковым часопісе Для каго: #даследчыкі, #мастацтвазнаўцы, #крытыкі і г.д. Калі: 2023. Pulse: Journal of Science and Culture святкуе сваё дзесяцігоддзе і запрашае даслаць артыкулы па навуцы і культуры ў шырокім міждысцыплінарным ключы. Часопіс прысвечаны сумяшчэнню культуры і навукі, цікавяць культаралагічныя, гістарычныя, сацыялагічныя, філасофскія тэксты, артыкулы […]