M4

Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.

Бэз: дэкаратыўная кустовая расліна з пахучымі кветкамі

M4

Прыгажосць навокал БЭЗ (bez) – дэкаратыўная кустовая расьліна сямейства масьлінавых з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі, якія ўтвараюць вялікія суквецьці; расьцьвіўшыя галінкі гэтай расьліны.⠀Расьцьвіў перад акном духмяны белы бэз. (Брыль).На туалетным століку стаяў букет бэзу.⠀Прыметнік: БЭЗАВЫ. #новыясловы

21 траўня адзначаюць дзень палітвязня

M4

21 траўня – дзень палітвязня. Мы не ведаем дакладна, колькі чалавек за кратамі за свае погляды (“Вясна” прызнала палітзняволенымі 1204 чалавекі, але гэта толькі частка ад рэальнай колькасці). Нашыя сэрцы з героямі і гераінямі Беларусі, што зараз у зняволенні. Свабоду палітвязням!Свабоду Беларусі!

Год таму ў шклоўскай калоніі памёр Вітольд Ашурак

M4

«Я да самай смерці буду плакаць». Год таму ў шклоўскай калоніі памёр Вітольд Ашурак Вітольд — актывіст з Бярозаўкі, супраць якога ў жніўні 2020-га распачалі крымінальную справу за паслявыбарныя падзеі. Суддзя Максім Філатаў прысудзіў Ашурку 5 гадоў калоніі. 21 траўня 2021 года Вітольд памёр у шклоўскай калоніі пры нявысветленых абставінах. Родныя дагэтуль не ведаюць, чаму […]

ЛУБІН: травяністая расліна для ўгнаення глебы і корму жывёле

M4

ЛУ́БІН (łubin) – травяністая расьліна сямейства бабовых, якая высяваецца для ўгнаеньня глебы і на корм жывёле.⠀Ён [лубін] цьвіце агнём блакітным,Незвычайным, ад ягоЦеплыня ў кустах ракітных. (Танк).⠀Прыметнік: ЛУ́БІНАВЫ.#новыясловы

Гурт Naviband выпусціў новы сінгл “Мары”

M4

Гурт Naviband выпусціў новы сінгл “Мары”. Усім, хто вымушана пакінуў свой дом, але не страціў мару жыць, любіць, працаваць і ствараць на сваёй роднай зямлі. Дабранач, даражэнькія @mog_drive_chat