Паважаныя бацькі, беражыце дзяцей, раскажыце пра небяспеку. Нагадайце, што нельга размаўляць з незнаёмцамі. Злачынцы бываюць рознымі: ёсць тыя, хто прапануе цукерку, каб завабіць у падвал, іншыя апранутыя ў форму, якая калісці нават выклікала давер. Але зараз, пры гэтай уладзе, дзяцей ніхто не абароніць, акрамя бацькоў. А злачынцам з пагонамі і без нагадаем: час, калі “не […]
M4
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
На сеансе пасіўнай мовы вывучаюць беларускія назвы казурак
#новыясловы Сёння на сеансе пасіўнай мовы будзем вывучаць казурак. Разглядайце малюнак ад “Мова нанова”, запамінайце словы і назірайце навокал – мо хтосьці з іх на лужку ўжо да вас падбіраецца? І хто там крычаў пра “бедный язык”? Унь колькі беларускіх сынонімаў
Беларусачкі пішуць пра два гады жыцця пад няспынным ціскам рэпрэсій
«Ужо 2 гады мы жывем пад няспынным ціскам рэпрэсій, не адчуваем сябе ў бяспецы ні ва ўласным доме, ні ў двары, але застаемся тут, бо гэта наш край і будучыня Беларусі залежыць ад нас!» – пішуць смелыя беларусачкі. @radiosvaboda
Верш Ніла Гілевіча пра жыта, сосны і валуны
Дзе па роднай зямлі ні крочыў –Скрозь – ад Прыпяці да Дзвіны –Перш за ўсё мне ласкалі вочыЖыта, сосны і валуны. Дзе ў далёкіх маіх вандроўкахЯ ні сніў аб Радзіме сны –Паўставалі ў іх зноў і зноўку:Жыта, сосны і валуны…©Ніл Гілевіч Спакойнай ночы@mog_drive_chat
Летнія краявіды Менскага раёна і верш Петруся Броўкі
Добрага вечара, сябры!Паглядзіце, як прыгожа гэтым летам у менскім раёне. Дзякуй падпісчыкам за фотаздымкі! Хіба на вечар той можна забыцца?…Сонца за борам жар-птушкай садзіцца,Штосьці спявае пяшчотнае бор,Пахне чабор,Пахне чабор…© Пятрусь Броўка, 1957 Вашыя навіны, фота/відэа дасылайце ў ананімны@mog_drive_bot
27 чэрвеня 1989 года быў заснаваны Таварыства беларускай мовы
Дата ў гісторыі 27 чэрвеня 1989 года ўстаноўчы з’езд Таварыства беларускай мовы прыняў зварот да ўсіх прыхільнікаў беларускага слова. Старшынём ТБМ быў абраны Ніл Гілевіч. У 2021 годзе лукашэнкаўцы зліквідавалі гэтую беларускую арганізацыю.
Як сёння выглядае Благаўшчына каля трасы М4
Ва ўрочышчы Благаўшчына каля трасы М4 раней стаяў драўляны крыж, на якім калісьці вісеў БЧБ ручнік, гэта бачна на першым фота. Але пазней крыж дэмантавалі… Як выглядае Благаўшчына сёння, можна пабачыць на відэа і апошнім фота. 21 чэрвеня 2022 года ва ўрочышчы прайшоў мітынг-рэквіем “Моладзь памятае!” да Дня ўсенароднай памяці ахвяр ВАВ і генацыду беларускага […]
Партызанскія вітанкі з Калодзішчанскага лесу
Партызанскiя вiтаначкi з Калодзішчанскага лесу))@stiklevo_chat
Давай шанаваць кожную хвіліну
Давай шанаваць кожную хвіліну. Дабранач@mog_drive_chat
Мікола Волкаў прачытаў лекцыю пра сістэму абароны ВКЛ у XVI-XVII стагоддзях
«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя беларускага гісторыка Міколы Волкава ў рамках спецыяльнага праекта «Кава з гісторыкам»: https://www.youtube.com/watch?v=YkzWgSHtzBI Крыніца Кава з гісторыкам. Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI–XVII стст. У суботу, 25 чэрвеня, прайшла чарговая “Кава з гісторыкам”!Правёў яе Мікола Волкаў з тэмай: “Сістэма абароны ВКЛ у 16-17ст”. Сюрпрызам для […]