Прывітанне Запрашаем гэтым тыднем на новыя сустрэчы: Аўторак 30.05 19:00Настольныя ды VR-гульні ад Nastolki-bandЗапіс праз форму Серада 31.05 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс празз апытанку Нядзеля 04.06 14:00English speaking club (18+)Запіс да @kropkawork
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Сустрэча для беларусаў у Тбілісі: падтрымка і інструменты аднаўлення ўласных рэсурсаў 27 траўня
Часам новае жыццё пачынаецца не з панядзелка, а тады, калі папярэдняе больш не задавальняе. Часам мяняецца нават тое, што не можа змяніцца па ўсіх законах здаровага сэнсу. Запрашаем беларус_ак, якія цікавяцца тэмай аднаўлення ўласных рэсурсаў. На сустрэчы вы зможаце атрымаць падтрымку ад іншых беларус_ак і прафесійных псіхалагінь, атрымаць інструменты, якія дапамогуць вам нарасціць унутраныя рэсурсы […]
Анлайн-трансляцыя сустрэчы з міграцыйнай адвакаткай адбудзецца 23 траўня з 19:00 да 20:00
Анлайн-трансляцыя сустрэчы з міграцыйнай адвакаткай адбудзецца сёння з 19:00 да 20:00. У вас будзе магчымасць даведацца пра правіла перасячэння межаў і задаць свае пытанні. Па спасылку пішыце ў @kropkawork Ці прыходзьце офлайн – яшчэ ёсць месцы Юрыдычная кансультацыя Запрашаем на сустрэчу з грузінскай адвакаткай па міграцыйным пытанням Удзел вольны. 23 траўня 19:00 – 20:30 Наша […]
Запрашаем на сустрэчы на гэтым тыдні: юрыдычная кансультацыя, нэтворкінг, клубы і псіхалагічная сустрэча
Цёплая і салодкая прывітанка! Запрашаем гэтым тыднем на новыя сустрэчы: Аўторак 23.05 19:00Юрыдычная кансультацыяЗапрашаем на сустрэчу з грузінскай адвакаткай па міграцыйным пытанням.Рэгістрацыя праз форму Серада 24.05 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу (18+)Запіс праз апытанку Субота 27.05 11:00Вязальны клуб (18+)Запіс да @katrina_happy Субота 27.05 14:30Кніжны нон-фікшн клуб (18+)Запіс да @jediscajedisrien Субота 27.05 16:00 Псіхалагічная сустрэча“Як падтрымаць сябе: пошук рэсурсаў”Запіс […]
Сустрэча з грузінскай адвакаткай Саломе па міграцыйным пытанням у Тбілісі 23 траўня
Юрыдычная кансультацыя Запрашаем на сустрэчу з грузінскай адвакаткай па міграцыйным пытанням. Наша госця Саломе – грузінская юрыстка і праваабаронца з 2014 года. У Саломе ёсць свая арганізацыя, якая займаецца правамі жанчын і дзяўчат. На сустрэчы адвакатка распавядзе аб правілах і працэдурах перасячэння межаў, аб тым, як абскардзіць адхіленыя рашэнні і г.д. І галоўнае – Саломе […]
Анансуем юрыдычны telegram-бот з адказамі па заканадаўстве Грузіі і Літвы ад Lawtrend
Анансуем новы прадукт, распрацаваны з удзелам беларускай праваахоўчай арганізацыі Lawtrend – юрыдычны telegram-бот з адказамі на самыя частыя пытанні па заканадаўстве Грузіі (і Літвы) адносна: легалізацыі, падаткаабкладання, працаўладкавання фізічных асоб, стварэння, рэгістрацыі, фінансавання, справаздачнасці, падаткаабкладання ІП, камерцыйных і некамерцыйных арганізацый Захавайце сабе – @guidelines_for_foreigners_bot і звяртайцеся да яго, калі ўзнікаюць пытанні.
17 траўня адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй
17 траўня ва ўсім свеце святкуецца Міжнародны дзень барацьбы з гамафобіяй, трансфобіяй і біфобіяй. Мы сумесна з ініцыятывай “Гэта Окей” хочам нагадаць пра важнасць правоў чалавека для ўсіх людзей Правы ЛГБТК+ азначаюць правы, якія ёсць ува ўсіх людзей, незалежна ад іх сэксуальнай арыентацыі, гендэрнай ідэнтычнасці ці самавыяўлення. Гэтая фраза падкрэслівае ўніверсальнасць і раўнапраўе ўсіх людзей, […]
Запрашаем на гурток грузінскай мовы з нуля ў Тбілісі 20 траўня, уваход вольны
Запрашаем жадаючых на гурток грузінскай мовы з нуля. Разам мы будзем асвойваць асновы граматыкі грузінскай мовы, вывучаць алфавіт, фразы і граматыку. Паспрабуем разабрацца, у чым розніца паміж двума “т” і трыма “к”. Сустрэчы ў фармаце “роўн_ая навучае “роўн_ую”. Гэта азначае, што кожн_ая зможа зрабіць унёсак у развіццё гуртка. Уваход вольны 20 траўня 15.00 – 16.00 […]
Збор на падпісанне паштовак і лістоў палітвязням 21 траўня ў раёне Плошчы Свабоды ў Тбілісі
Паштоўкі палітвязням З нагоды дня салідарнасці з палітзняволенымі збіраемся разам, каб падпісаць паштоўкі ды напісаць лісты адважным людзям за краты. Лісты і паштоўкі адныя з тых рэчаў, якія дапамагаюць палітвязням трымацца. Давайце яшчэ раз нагадаем, што мы не перагарнулі старонку, што мы памятаем пра іх. На імпрэзе распавядзем вам пра што і як лепш пісаць. […]
Заўтра ўвечары ў Тбілісі лекцыя і гульня пра гісторыю супраціву палітычнаму пераследу ў Беларусі
Заўтра ўвечары запрашаем на размову пра тое, што не сустрэнеш у падручніках: гісторыя супраціву палітычнаму пераследу ў Беларусі ад старажытнасці да сучаснасці. Палітычны пераслед, рэпрэсіі, палітвязні – гэтыя гістарычныя з’явы наўпрост ўвайшлі ў існаванне нашай краіны. Але не ўпершыню. І не абмяжоўваліся толькі апошнімі двума стагоддзямі. Падчас сустрэчы будзе магчымасць паглядзець гісторыю занатаванага палітычнага пераследу […]