Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Мітап у Тбілісі: абмен вопытам экалагічных акцый і майстар-клас па пашыве экамяшочкаў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прыбярыце гэта зараз-жа! мітап: абмен вопытам удзелу ў экалагічных акцыях; майстар-клас па пашыве экамяшочкаў – як арганізаваць прыборку вакол дома/раёна/на выездзе;– як быць з адыходамі і другаснай сыравінай;– як зрабіць, каб мерапрыемства было цікавым і вясёлым;– як арганізаваць валанцёрскую супольнасць у іншай краіне, калі анічога не зразумела. СпікерСяргей Хрыкаў – заснавальнік Tbilisi Cleanups, эка- і […]

Мерапрыемствы ў «Кропку» на тыдзень з 20 па 24 лістапада: кансультацыя, трэнінг, квіз і мітап

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прывітанне, шаноўныя! Запрашаем у «Кропку» на мерапрыемствы гэтага тыдня: 20 лістапада (панядзелак), 19:00 Кансультацыя з юрысткай: «Указ № 278: што рабіць?».Рэгістрацыя тут. 21 лістапада (аўторак), 19:00Трэнінг па камунікацыі «Як размаўляць пра складанае на працы і ў жыцці?».Рэгістрацыя па спасылцы. 22 лістапада (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку. 23 лістапада (чацвер), 19:00Беларускі квіз «Мега Сапега».Другі паўфінал […]

Другі паўфінал інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Мега Сапега» пройдзе 23 лістапада ў Тбілісі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем на другi паўфінал першага сезону інтэлектуальна-забаўляльнай гульні «Мега Сапега». Калі вы прапусцілі першы паўфінал, у вас ёсць шанец праявіць сябе у новым змаганні! Калі вы гулялі, але не перамаглі — прыходзьце і не бойцеся спрабаваць свае сілы зноў! Калі вы перамаглі – прыходзьце, каб яшчэ раз пераканаць усіх, што менавіта вы «самыя кемлівыя беларус_кі»! […]

Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і ў Тбілісі 19 лістапада з прафесійнымі вядоўцамі

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем на настолачкі для ўсёй сям’і! Утульная бяспечная прастораГульнятэка па ўзросцеПрафесійныя вядоўцыФайная кампанія Дзеці гуляюць і знаёмяцца, а бацькі могуць адпачыць альбо згуляць разам! Калі: 19 лістапада 15:30-19:00Месца: Тбілісі, 500м ад плошчы Свабоды (адрас дашлем усім зарэгістраваным) Рэгістрацыя па спасылцы.Уваход вольны.Можна прынесці слодычы да гарбаткі Гуляйма разам! Да сустрэчы!

Трэнінг у Тбілісі: як прасіць падвышэнне і весці цяжкія размовы ў адносінах

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прасіць падвышэнне страшна. Праходзіць сумоўе на новую працу складана. А распавесці блізкаму чалавеку пра тое, што табе не падабаецца ў вашых з ім стасунках, амаль што немагчыма. Але ці павінна гэта быць так?  На трэнінгу мы папрацуем над наступнымі тэмамі: як паставіць сябе ў боты іншага чалавека? «прадаваць» сябе – чаму гэта гучыць непрыемна […]

Сустрэча з Вольгай Смалянка ў Тбілісі: абмяркуем Указ № 278 і замяну пашпарта за мяжой

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Другая сустрэча з юрысткай, кіраўніцай праваабарончай арганізацыі Lawtrend Вольгай Смалянка па тэме Указа № 278. Якія ёсць варыянты зараз у беларусак і беларусаў, калі адсутнічае магчымаць паездкі на радзіму для абмены пашпарта? 20 лістапада а 19:00 абмяркуем заканадаўства і практычныя кейсы, а таксама якія дакументы могуць замяніць беларускі пашпарт за мяжой. Пакідайце свае асабістыя пытанні […]

Мерапрыемствы для беларусаў у Тбілісі з 13 па 19 лістапада: лекцыі, выставы, экскурсіі і гульні

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Прывітанне, даражэнькія! Спадзяемся, што гэтым тыднем кожны і кожная знойдзе сабе мерапрыемства па густу: 13 лістапада (панядзелак), 19:00«Мова нанова». Тэма «Дыялекты».Рэгістрацыя тут 14 лістапада (аўторак), 19:00Эка-лекцыя «Жыццё ў Грузіі: як мінімізаваць колькасць адыходаў?».Рэгістрацыя па спасылцы 15 лістапада (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Запіс праз апытанку 17 лістапада (пятніца), 17:00-21:00Адкрыццё выставы «Я бачу цябе»беларускай мастачкі Анастасіі Аўралёвай.Рэгістрацыя праз […]

А 19-й гадзіне пачнецца анлайн-трансляцыя заняткаў «Мова Нанова» для ўсіх жадаючых

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

А 19й гадзіне мы распачнем анлайн-трансляцыю заняткаў «Мова Нанова». Усе жадаючыя могуць далучыцца да трансляцыі па спасылцы. Да сустрэчы

Экскурсія па вуліцах Салалакі ў Тбілісі з беларускімі актывістамі і грузінскім экскурсаводам

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Нашы наведвальні_цы ведаюць, што «Кропка» знаходзіцца ў старым тбіліскім раёне Салалакі. Нам стала цікава даведацца, чыімі імёнамі названы вуліцы вакол «Кропкі»? Чым знакаміты гэтыя людзі, як склаліся іх лёсы? У нядзелю пойдзем на шпацыр па вуліцах Салалакі разам з грузінскім экскурсаводам Георгіем Гвішыані. І запрашаем далучыцца да экскурсіі беларускіх актывіст_ак і пастаянных наведвальні_ц прасторы. Пагаворым […]

Двухдзённы трэнінг у Тбілісі па дэкаланіяльных падыходах для беларускіх актывістаў 25-26 лістапада

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Дэкаланіяльныя падыходы ў нашай працы: двухдзённы трэнінг Калі: 25-26 лістапада (з 11:00 да 17:00) Дзе: Тбілісі Эксперт: Тыгран Амірян, Cultural & Social Narratives Laboratory (CSN lab) Мова працы: руская У выніку трэнінгу ўдзельніцы і ўдзельнікі: даведаюцца пра складанасці і палітычны кантэкст ужывання тэрміна «дэкаланіяльнасць», абмяркуюць, як працаваць з тэмай дэкаланіяльнасці інстытуцыянальна/праектна, распрацуюць міні-праекты па тэме […]