Гадавіна чарнобыльскай катастрофы — дзень нацыянальнага смутку. Чарнобыльская катастрофа разбурыла не толькі гарады і безліч вёсак, але і лёсы не аднаго пакалення беларусаў. Дагэтуль наша грамадства разграбае наступствы трагедыі, пакутуе здароўе людзей і экалогія, а досвед ад выкарыстання атамнай энергетыкі так і не асэнсаваны. Прапаноўваем разам ушанаваць памяць ахвяр тых трагічных падзей на вечары «Чарнобыльскі Шлях», асэнсуем як паўплывала гэта на нас, Беларусь і […]
Прастора КРОПКА. Тбілісі
Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge
Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242
Запрашаем на першае паседжанне шахматнага клуба ў «Кропцы» 29 красавіка
NEWШахматны клуб у «Кропцы» Запрашаем прыняць удзел у першым паседжанні шахматнага клуба ў «Кропцы». У наступны панядзелак збярэмся, каб даведацца назвы шахматных фігур па-беларуску, вырашыць разам некалькі задач і канешне пагуляць адзін супраць аднаго. Неабходны ўзровень: вы ведаеце, як ходзяць шахматныя фігуры. Колькасць гульцоў абмежавана колькасцю дошак, таму наяўнасць сваей дошкі будзе вялікім бонусам. Калі: […]
11 траўня ў Тбілісі пройдзе рамесны кірмаш з беларускімі майстрамі і музыкай
Дзяўчаты, хлопцы і небінарныя персоны!Ваш (па шчырасці і наш) любімы івэнт ужо зусім скора. 11 траўня чакаем кожн_ую на рамесным кірмашы!Як заўсёды будуць вырабы беларускіх майстроў і майстрыц, смачныя напоі, майстар-класы, добрая музыка і самыя цёплыя абдымкі У хуткім часе анансуем падрабязнасці. А пакуль пазначайце ў каляндарыках: 11 траўня 13:00-18:00«Кропка», вул. Амаглеба, 1 Калі вы […]
Расклад мерапрыемстваў у Прасторы КРОПКА на 22-28 красавіка ў Тбілісі
Новы тыдзень — новы расклад мерапрыемстваў. Як вы сябе адчуваеце, шаноўныя? Амаль кожны дзень чакаем вас абмеркаваць важнае і навучыцца новаму.22 красавіка (панядзелак), 19:00Сустрэча «Чаму АЭС у Беларусі — гэта крынж. Культуралагічны і экалагічны погляд»Рэгістрацыя праз форму. 23 красавіка (аўторак), 19:00Прэзентацыя зборніка «Карані/Лісце» Запіс праз форму. 24 красавіка (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Рэгістрацыя тут. 25 красавіка […]
Інтэлектуальна-забаўляльны квіз «МЕГА-САПЕГА» вяртаецца з новымі гульнямі ў маі 2024
Інтэлектуальна-забаўляльны квіз «МЕГА-САПЕГА» вяртаецца! Сябры і сяброўкі! Мы аб’яўляем рэгістрацыю на чарговы сезон! Гэтым разам урываемся ў падарожжа па беларускай літаратуры. У нашых прыгодах будуць новыя захапляльныя заданні, мудрагелістыя пытанні, вар’яцкія факты, унікальныя стыкерпакі і шмат чаго іншага. А самае галоўнае – прызы і узнагароды сталі круцейшымі! РАСКЛАД ГУЛЬНЯЎ:2.05.24 – ПЕРШАЯ ГУЛЬНЯ (распачалася рэгістрацыя)16.05.24 – […]
Гістарычны клуб: Беларусь на старых паштоўках і страчаныя помнікі архітэктуры ХХ стагоддзя
Гістарычны клуб: Беларусь на старых паштоўках. Страчаная спадчына. Праз ліхалецці ХХ стагоддзя наша краіна страціла шмат выдатных помнікаў архітэктуры. У часы войнаў цярпела найперш чыгунка, руйнаваліся прыгожыя вакзалы… Разам з калекцыянерам вінтажных паштовак, адміністратарам Палявой пошты, зробім вандроўку ў мінулае і даведаемся больш пра гісторыю беларускай чыгункі палюбуемся на старыя карткі з нашымі гарадамі і […]
Трэнінг «Сустрэча з крытыкай і 4 этапы поспеху» з Зінаідай Берыдзэ ў Тбілісі 28 красавіка
Трэнінг «Сустрэча з КРЫТЫКАЙ і 4 этапы поспеху». Вядучая трэнінгу — Зінаіда Берыдзэ, псіхалагіня, гештальт-тэрапеўтка, спецыялістка асцеапатыі. Зінаіда шмат думала пра крытыку, назірала, як з ёй сутыкаюцца іншыя людзі і, самае галоўнае, як яна сама сутыкаецца з крытыкай у асабістым жыцці. Такім чынам з’явіўся гэты трэнінг. На сустрэчы будзе мала тэорыі і шмат практыкаванняў. За […]
Навукова-папулярная лекцыя Віктара Фянчука пра ваўкоў у Беларусі і рэгіёне 25 красавіка
Пагаворым пра ваўкоў: навукова-папулярная лекцыя ад Віктара Фянчука Прыходзьце, каб даведацца вынікі апошніх даследаванняў пра ваўкоў у Беларусі і рэгіёне, паразважаць, што яднае беларускіх ваўкоў і беларускіх (паліт)эмігрантаў і ўвогуле ваўкоў і людзей. Канешне будзе час, каб задаць пытанні, якія вас цікавяць і хвалююць (і першы адказ ужо тут: на месяц ваўкі ня выюць). Віктар […]
Прэзентацыя зборніка «Карані / Лісце» дэкаланіяльных тэкстаў беларускіх аўтарак у Тбілісі
Прэзентацыя зборніка «Карані / Лісце». «Карані / Лісце» — гэта зборнік дэкаланіяльных тэкстаў, напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі. Ён паўстаў у выніку пісьменніцкай лабараторыі, праца якой цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратар_ак, што цяпер жывуць у розных краінах. На сустрэчы мы пагутарым з аўтарк_амі пра пісьмо і дэкаланіяльнасць у ім, падзелімся […]
Прастора КРОПКА ў Тбілісі абвяшчае бліжэйшыя івэнты з 18 па 21 красавіка
Шаноўнае спадарства! Ужо хутка мы вяртаемся з вакацый! Таму спяшайцеся зарэгістравацца на бліжэйшыя івэнты. 18 красавіка (чацвер), 18:30Скетчынг «10 практыкаванняў, якія палепшаць твае скетчы».Рэгістрацыя праз форму. 20 красавіка (субота), 11:00«УКрапванне»: трэнінг для беларус_ак, якія хочуць праводзіць мерапрыемствы ў Кропцы.Рэгістрацыя тут. 21 красавіка (нядзеля), 10:00Польская мова (для пачаткоўцаў).Запіс праз @skodra76v 11:00Польская мова (для працягваючых).Запіс праз @skodra76v […]