Прастора КРОПКА. Тбілісі

Тбілісі ?❤️? Беларуская прастора для беларусаў і беларусак ў Грузіі – мерапрыемствы, каворкінг для актывіст_ак, бібліятэка, падтрымка ініцыятыў.
Усе магчымасці тут: https://linktr.ee/kropka.ge

Адміністратарка: @kropkawork +995 591 007 242

Беларускія бацькі з Тбілісі запрашаюцца ў фокус-групу па сэксуальным і гендэрным выхаванні дзяцей

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Запрашаем беларускіх бацькоў з Тбілісі прыняць удзел у фокус-групе Беларуская медыя-ініцыятыва “Гэта Окей” ў дадзены момант даследуе патрэбы бацькоў у тэме сэксуальнага і гендэрнага выхавання дзяцей, бо часта гэта самыя табуіраваныя і складаныя пытанні для абмеркавання. Калі вашаму дзіцяці ад 3 да 12 і вы хочаце прыняць удзел у фокус-групе ў Тбілісі, калі ласка, запоўніце […]

11 траўня ў «Кропцы» пройдзе рамесны кірмаш з удзелам беларускіх майстроў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шукаем валанцёр_ак! 11 траўня ў «Кропцы» пройдзе рамесны кірмаш з удзелам беларускіх майстроў і майстрыц. Нам вельмі патрэбна ваша дапамога ў некаторых арганізацыйных задачах: рабіць ліманадысустракаць гасцей на ўваходзедапамагчы з падрыхтоўкай прасторы да кірмашу (растаноўка мэблі і г.д.) Неабавязкова быць у «Кропцы» ўвесь дзень. Можна прыйсці на некалькі гадзін. Калі вы можаце дапамагчы, запоўніце, калі […]

11 траўня ў «Кропцы» пройдзе рамесны кірмаш з майстар-класамі і веганскім фудкортам

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Даражэнькія, занатоўвайце ў вашы каляндарыкі 11 траўня (субота) 13:00-20:00 — рамесны кірмаш у «Кропцы»! Расказваем, хто і што вас чакае: «Паўночны вецер» з супер утульнымі паштовачкаміНатуральная касметыка ад Дар’і Вязаныя мілюткія жабкі і ўпрыгожванні ад Леры Упрыгожванні са смалы і дрэва ад Sova jewelryАктуальныя зараз (и заўсёды) натуральныя крэмы з SPF 35 і шмат чаго […]

Мерапрыемствы ў «Кропцы» ў Тбілісі: кінапрагляд, кірмаш і клуб беларускамоўнага нэтворкінгу

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Гамарджоба, даражэнькія! Ляніва вяртаемся ў працоўны тыдзень, каб расказаць вам пра мерапрыемствы ў «Кропцы». Мы асабіста ўжо чакаем суботні кірмаш, а вы?) 6 траўня (панядзелак), 19:00Кінапрагляд анімацыі «Скрадзеныя прывідамі» (18+)Рэгістрацыя тут. 7 траўня (аўторак), 19:00Святочны гуртокЗапіс праз @volka_m. 8 траўня (серада), 19:00Клуб беларускамоўнага нэтворкінгу.Рэгістрацыя тут.11 траўня (субота), 13:00-20:00Рамесны кірмаш Прыходзьце падтрымаць беларускіх рамесні_ц, набыць вырабы […]

Літаратурна-псіхалагічная трылогія для беларусак у Тбілісі пройдзе 12 траўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Літаратурна-псіхалагічная трылогія «Я магу сабе дазволіць, ці смеласць быць сабой». Для каго: для беларусак, якія лічаць, што не з’яўляюцца ідэальнымі не толькі знешне, якія маюць у сабе вялікага самакрытыка, і гэта перашкаджае ім праяўляцца і быць шчаслівымі. Кожная з вас напіша уласную казку, якая дапаможа вам зрабіць першыя крокі да парушэння утрымліваючых вас межаў. Мы […]

Сустрэча з праваабаронцам Раманам Кісляком анлайн у 19:00

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

У 19:00 далучайцеся анлайн да сустрэчы з праваабаронцам Раманам Кісляком. Join our Cloud HD Video Meeting Zoom is the leader in modern enterprise video communications, with an easy, reliable cloud platform for video and audio conferencing, chat, and webinars across mobile, desktop, and room systems. Zoom Rooms is the original software-based conference room solution…

У красавіку сабралі 135 лары, патрацілі 23,95 лары на друк і гігіену

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Шчыры дзякуй вам! У красавіку мы сабралі ў наш данейшн бокс 135 лары. А патрацілі 23,95 лары на каляровы друк і сродкі гігіены. Нам вельмі прыемна, калі вы заўважаеце нашу працу. Дзякуй, што вы з намі! Абдымаем

Кінапрагляд анімацыі «Скрадзеныя прывідамі» Хаяо Міядзакі ў Тбілісі 6 траўня

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Кінапрагляд анімацыі «Скрадзеныя прывідамі» (18+) «Скрадзеныя прывідамі» рэжысёра Хаяо Міядзакі культавая японская анімацыя, якая ўзяла «Оскар», але на цэрэмоніі Міядзакі адмыслова не прысутнічаў. Гэта анімацыя пра моц звычайнай незвычайнай дзяўчынкі, пра прыроду, каштоўнасці, шчырасць і любоў. У анімацыі адмыслова няма ні цалкам станоўчых, ні цалкам адмоўных герояў. Стужка пранікнёная дабром і надзеяй, тым святлом, якога […]

У «Кропцы» 1 траўня можна здаць адсартаваную другасную сыравіну праз эка-таксоўку

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Эка-таксоўка ў «Кропцы». Даражэнькія, мы замовілі эка-таксоўку ад parki ar minda. А гэта значыць, што вы можаце прынесці вашу чыстую і адсартаваную другасную сыравіну ў «Кропку», а мы перададзім яе на перапрацоўку. У мінулы раз мы заплацілі за эка-таксоўку 47,2 лары. Будзем удзячныя вашым данатам на аплату гэтай паслугі. Што можна і што нельга прыносіць […]

Тбілісі: Майскія мерапрыемствы ў прасторы «Кропка» для беларусаў

Прастора КРОПКА. Тбілісі #Беларусы ў Сакартвэлла

Як настрой, даражэнькія? Спадзяемся, што вы, як і мы, насалоджваецеся тбіліскай вясной. Аднак у шэрагу травеньскіх пікнікоў і шпацыраў не забудзьцеся наведаць «Кропку». 29 красавіка (панядзелак), 19:00NEWШахматны клуб Рэгістрацыя праз @dzianisou. 30 красавіка (аўторак), 19:00Клуб беларускай літаратурыЗапіс праз форму. 1 траўня (серада), 19:00Сустрэча з праваабаронцам Раманам Кісляком «Права на прытулак»Рэгістрацыя праз @Mtredi. 2 траўня (чацвер), […]