Заява аб’яднаных сілаў дэмакратычных беларусаў па выніках прэс-канферэнцыі BNS ў Вільні 18 жніўня 2023 года Мы, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Беларусі, заяўляем наступнае:1) мы ўдзячныя Літве за выратаванне тысяч людзей ад пераследу з боку прарасейскага рэжыму Лукашэнкі;2) мы ўдзячныя Літве за захаванне нашай сумеснай гістарычнай спадчыны, мы шмат чаму вучымся ў літоўцаў і робім усё, каб […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
З 6 верасня стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай прамовы
Сябры,з 6-га верасня стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай прамовы ад актрысы і рок-музыкі Анастасіі Шпакоўскай і актрысы Наталлі Лявонавай. Курсы ўключаюць у сябе заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні. Прапрацоўку заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека.Асновы акцёрскага майстэрства (развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да сатворчасці ў камандзе і творчым праявам самастойна).Асновы сцэнічнай гаворкі (прапрацоўка правільнага дыхання, навыкі […]
У Доме Легенд пакажуць спектакль паводле драмы Сашы Філіпенкі
Сатырычная драма беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкіў пастаноўцы ўкраінскай рэжысёркі Сашы Дзянісавай. У Доме Легенд (Subačiaus g. 15/2) у адзін дзень пройдуць два спектаклі: 18 жніўня ў 18:30Білеты на 18.30https://tickets.paysera.com/ru/event/tihari-v-bunkere 18 жніўня ў 20:30Білеты на 20.30:https://tickets.paysera.com/be/event/tihari-v-bunkere-4998 Спектакль распавядае пра недалёкую будучыню, у якой апакаліпсіс – не прычына спыніць суды над пратэстоўцамі ў Беларусі.2030 год. Вайна ва […]
Святлана Аляксіевіч дапамагла Dapamoga закрыць доўг за электрычнасць
Мы жадаем падзякаваць нобелеўскаму лаўрэату, вялікаму сябру Dapamoga Святлане Аляксеевіч за пастаянную падтрымку маральную і матэрыяльную! Дапамагла ў гэты раз Святлана Аляксандраўна і з закрыццём доўгу за электрычнасць за зіму. Святлана як ніхто іншы ведае пра гісторыі нашых рэпрэсаваных беларусаў, якіх у нас больш за 1800 чалавек за 3 гады.
У Вільнюсе пройдзе 3-дзённы інтэнсіў па кам’юніці-менеджменце
Запрашаем на 3-дзённы інтэнсіў па кам’юніці-менеджменце! Толькі рэчаісныя кейсы і шмат практыкі ад топавых экспертаў. У Вільнюсе 16-18 жніўня з 14.00 да 18.00, Imaguru HUB *можна анлайн Каб забраніраваць месца, далучайся да чата курса https://t.me/+baPWX90Tzk4yNjJi Колькасць месцаў абмежавана. Удзел бескаштоўны! Курс складаецца з: Дызайн супольнасці. Дар’я Сталь – сааўтарка кнігі «Сіла супольнасцяў» і праграмы курса […]
Адкрыццё мастацкага пленэру “Вулачкамі 700-гадовай Вільні” адбудзецца 17 жніўня
Дарагія сябры!Шчыра запрашаем на адкрыццё мастацкага пленэру “Вулачкамі 700-гадовай Вільні”, ад Таварыства беларускай культуры ў Літве. 17 жніўня 17:00Базыльянскія муры (Aušros Vartų g. 7B, Vilnius)
У Замку падпісалі паштоўкі да дня народзінаў Мікалая Статкевіча
Сёння, да дня народзінаў Мікалая Статкевіча, у Замку зладзілі падпісанне паштовак.Мы вельмі спадзяемся, што ён атрымае іх і адчуе нашу падтрымку #dapamoga
13 жніўня ў Вільні пройдзе мітынг у падтрымку палітвязняў і ўцекачоў
Сябры, заўтра ў нядзелю 13 жніўня сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг у падтрымку палітвязняў і людзей, вымушаных пакінуць краіну з-за нарастаючых рэпрэсій. Нядзеля 13 жніўня 12:00 Плошча Вінцэса Кудзіркі/ Vinco Kudirkos aikštė
У Вільні прайшоў Марш годнасці і салідарнасці беларусаў да амбасады Беларусі
9 жніўня ў Вільні адбыўся Марш годнасці і салідарнасці беларусаў, які прайшоў ад Катэдральнай плошчы літоўскай сталіцы да беларускай амбасады, побач з якой беларусы стварылі мемарыял ахвярам рэжыму Лукашэнкі. У працэсе арганізацыі і правядзення мітынгу і шэсця ўзялі ўдзел грамадскія арганізацыі вольных беларусаў ў Літве, і ў іх ліку VŠI Dapamoga.Марш прымеркаваны да трэцяй гадавіны […]
9 жніўня ў Вільні пройдзе марш салідарнасці беларусаў
Сябры, запрашаем вас прыняць удзел у маршы салідарнасці Беларусаў у Вільні, які адбудзецца 9 жніўня 2023 года і будзе прысвечаны трэцяй гадавіне масавых пратэстаў у Беларусі.Мы запрашаем кожнага, хто падзяляе нашы каштоўнасці і перакананні, далучыцца да нас. Разам мы можам дабіцца змен і зрабіць свет лепшым і справядлівым. Давайце аб’яднаемся ў барацьбе за свабоду і […]