Сёння, 8 сакавіка а 20:00, збіраемся ля мемарыяла Варта Святла у́ Вільні на акцыю памяці, прысвечаную беларускаму актывісту Мікалаю Аляксееву. Запланаваны выступ беларускай экс-палітвязынкі, якая ведала актывіста асабіста. Прыходзьце, прыносьце кветкі і свечкі. Партрэт Мікалая будзе ўсталяваны на мемарыяле а 15:00. Мікалай Аляксееу́ – беларускі актывіст, забіты 6 сакавіка ФСБ у Карэліі. Спачуваем родным. 8 […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Відэа пра Замак у Вільнюсе і кранальны ўчынак Галіны Бётхер для беларускіх уцекачоў
Глядзіце відэа-гісторыю пра Замак і кранальны да слёз учынак неверагоднай жанчыны Галіны Бётхер. Замак – месца, дзе, апынуўшыся ў Літве, знаходзяць прытулак беларускія ўцекачы, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу. У Замка няма грантавай і донарскай падтрымкі – ён існуе толькі дзякуючы моцы салідарнасьці і данатам. Шчыра дзякуем за падарунак, даражэнькая […]
11 сакавіка ў Літве пройдзе марш «Дарога аднаўлення незалежнасці» ў Вільні
Паважанае спадарства,11 сакавіка ў Літве святкуецца Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы – адно з галоу́ных нацыянальныя святау́. У гэты дзень а 12:35 Dapamoga запрашае вас прыняць удзел у маршы «Дарога аднаўлення незалежнасці» у Вільні па праспекце Гедыміна да Саборнай плошчы з палосой вялізнага літоўскага сцяга, агарнуўшыся нашымі нацыянальнымі (Бярыце з сабой бчб-сцягі). AČIŪ, LIETUVA!ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! Збор: […]
ШПАКОЎНІК 9 сакавіка 19:00 — Живой диалог и творчество с Романом Орловым и Катериной Водоносова
ШПАКОЎНІК | 9 сакавіка 19:00 Это живой диалог и живое творчество в домашней обстановке с уютной атмосферой. Маленькая жизнь, прожитая вместе. На одном дыхании. РОМАН ОРЛОВБеларусский рок-музыкант, автор и исполнитель собственных песен, создатель театральных проектов.После полного запрета на профессию в Беларуси Роман был вынужден уехать в Польшу.Один из основателей легендарной белорусской группы J:Морс, автор более […]
Варта Святла шукае вартаўнікоў на Сакавік для догляду мемарыялу ў Вільні
Варта Святла: Шукаем вартау́нікоу́ на Сакавік! Вартаўнік – чалавек, які ўвечары прыходзіць прыглядзець мемарыял і запаліць свечкі.Каб далучыцца – ўпішыце свой тг нік-нэйм насупраць зручнай даты у таблічцы тутака >> Варта Святла – мемарыял у Вільні, прысвечаны загінулым беларусам, які гарыць кожны вечар са жніу́ня 2020га. Хочаце зрабіць свой унесак у беспарапынную працу Варты Святла? […]
У Замку ў Вільні ідзе актыўная падрыхтоўка да Дня Волі з Радай БНР
У Замку ўжо больш за тыдзень ідзе актыу́ная падрыхтоу́ка да Дня Волі! Сумесна з Радай БНР рыхтуем святочныя мерапрыемствы для беларусау́ Вільні і аб’ядноўваем вакол сябе ўсе зацікаўленыя ініцыятывы і актывістаў! Хочаце далучыцца да арганізацыі сьвята? Пішыце у́ каменты ці непасрэдна Наталлі Калегавай @natalex_dapamoga. Будзем шчыра радыя ўсім чыстым сэрцамі беларусам! Жыве Беларусь! #замкавыбэкстэйдж
8 сакавіка Наталля Калегава правядзе кансультацыі па міграцыі ў Замку ў Вільнюсе
Паважанае спадарства, Заўтра (пт) 8 сакавіка з 18:00, Наталля Калегава будзе праводзіць у Замку традыцыйныя кансультацыі па пытаннях міграцыі. Папярэдні запіс – абавязковы:@natalex_dapamoga Чакаем Вас! Замак, Naujoji Riovoniu 10 Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 4-10 сакавіка: Панядзелак 11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. Без рэгістрацыі. 12:30 – Pokalbiai lietuvių kalba – […]
Расклад бясплатных заняткаў у Замку Вільнюса на 4-10 сакавіка 2024 года
Расклад заняткаў у Замку на тыдзень 4-10 сакавіка:Панядзелак11:00 – Заняткі па фізічнай культуры з элементамі ёгі. Без рэгістрацыі.12:30 – Pokalbiai lietuvių kalba – Размовы на літоўскай мове пад гарбату.Без рэгістрацыі. Аўторак18:00 – Заняткі па псіхалогіі з Вольгай Замаліевай.Рэгістрацыя > Пятніца18:00 – Індывідуальныя кансультацыі па пытаннях міграцыі з Наталляй Калегавай. Рэгістрацыя: @natalex_dapamoga Субота14:00 – Занятак па […]
Відэа з акцыі салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў
Відэа з сённяшняй акцыі салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі Паважаныя сябры, Заўтра а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў. У мітынгу прымуць удзел былыя палітвязні і беларусы, што маюць палітычна матываваны крымінальны пераслед у Беларусі…
Ад былога Жыхара Замка, які быў выратаваны год таму, прыляцела навіна
Ад былога Жыхара Замка прыляцела. Ён быў выратаваны год таму. Тым часам мы ціхенечка працягваем нашую справу, абдыманкі!