Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius

✌? Мітынгі беларусаў Вільні

VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/

21 студзеня на могілках Расу пройдуць мерапрыемствы з удзелам прэзідэнтаў Польшчы і Літвы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

У нядзелю, 21 студзеня, на могілках Расу пры ўдзеле прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гг.Адзінства брацкіх народаў – польскага, беларускага і літоўскага – зноў павінна стаць часткай агульнаеўрапейскага супраціву імперскай палітыцы пуцінскай Расіі.Запрашаем беларусаў падтрымаць акцыю памяці загінуўшых удзельнікаў паўстання 1863–1864 гг. Калі? 21 студзеня ў […]

Інтэрв’ю з Наталляй Карнеевай пра яе шлях і дзейнасць у Беларусі і Літве

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Глядзіце інтэрв’ю з Наталляй Карнеевай цалкам на нашым YouTube тутака >>Галоўнае, што транслюе былая палітзняволеная Наталля Карнеева – спакой і ўпэўненасць у сабе. Між тым, за апошнія некалькі гадоў уладальнік, здаецца, самай старажытнай і мірнай прафесіі на зямлі, кераміст Наталля прайшла “агонь, ваду і медныя трубы”, а дакладней, “пратэсты, затрыманне і турэмнае зняволенне”. Мастачка і […]

Мітынг салідарнасьці беларусаў у Вільні 14 студзеня ўшаноўваў памяць Вадзіма Храсько і палітвязняў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Відэа з нядзельнага мітынгу салідарнасьці на нашым YouTube-канале тутака >> У нядзелю 14 студзеня 2024 беларусы Вільні сустрэліся на плошчы В. Кудзіркі на мітынг салідарнасьці, прысвечаны Дню абаронцаў Свабоды, на якім ўшанавалі памяць беларускага палітзняволенага Вадзіма Храсько, які памёр у ноч з 8 на 9 студзеня 2024 года ад пнеўманіі ў віцебскай калоніі № 3, дзе […]

Аб’яднанне беларускіх палітвязняў правяло акцыю каля амбасады Беларусі ў Вільні 14.01.2024

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Аб’яднанне беларускіх палітвязняў у Вільні ўвечары 14.01.2024 зладзілі акцыю каля амбасады Рэспублікі Беларусь. На акцыі была ушанавана памяць палітвязняў, якія загінулі, знаходзячыся ў месцах зняволення, закатаваныя і забітыя жорсткімі ўмовамі, створанымі кіраўніцтвам так званых “папраўчых устаноў”, якія па факту з’яўляюцца катавальнямі. У акцыі прынялі ўдзел вызваленыя палітвязні, якія былі вымушаны збегчы за мяжу пасля адбыцця […]

Памёр палітвязень Вадзім Храсько ў віцебскай калоніі №3, беларусы ў Вільні ўшанавалі яго памяць

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

і асобна хочам распавесьці аб тым, што баліць мацней, аб тым, чаго не павінна быць… Як паведаміла Вясна, У віцебскай калоніі № 3 памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года Мінгарсуд прызначыў яму тры гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур’ёзнае захворванне. Паводле інфармацыі праваабаронцаў “Вясны”, Вадзім хварэў у […]

Замак у Вільнюсе падтрымлівае беларускіх уцекачоў і просіць дапамогі на камунальныя выдаткі

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Трошкі бэкстэйджа замкавага жыцця, сябры! Замак – месца, дзе, апынуу́шыся у Літве, знаходзяць прытулак беларускія уцекачы, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Месца, якое існуе дзякуючы моцы беларускай салідарнасьці. Калі хочаце падтрымаць існаванне Замка – загляніце ў гэты пост. Спойлер – замку вельмі патрэбная падтрымка з аплатай камунальных – калі кожны […]

Запрашаем на занятак па фізічнай культуры з ёгай і дыхальнымі практыкамі 15 студзеня ў Замку Вільнюса

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Паважанае спадарства! Запрашаем усіх заўтра на занятак па фізічнай культуры з элементамі ёгі і дыхальных практык, накіраваных на палягчэнне псіхаэмацыйнай напругі. Практыка падыходзіць для людзей з любой фізічнай падрыхтоўкай і з’яўляецца і формай рэабілітацыі пасля траўмаў і стрэсу. Заняткі праводзіць сертыфікаваны спецыяліст. Прыходзьце ў зручным адзенні.Па магчымасці прыносьце свае кілімкі. 15 студзеня 11:00Замак, 2 паверх […]

Мітынг салідарнасці беларусаў у Вільнюсе, прысвечаны Дню абаронцаў свабоды Літвы

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

За фота дзякуй @didzhey97 Максу Моррыссану Мітынг салідарнасьці беларусау́, прысвечаны Дню абаронцау́ свободы Літвы Сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг у падтрымку палітвязняў і людзей, вымушаных пакінуць краіну з-за нарастаючых рэпрэсій, на якім праз успаміны вопыта яднання Літвы у́ 1991м…

Беларусы Вільні правялі мітынг салідарнасці да Дня абаронцаў свабоды Літвы 14 студзеня 2024

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Shorts з сённяшняга мітынгу салідарнасьці прысвечанага Дню абаронцаў свабоды ўжо на нашым YouTube-канале тутака >> Падчас савецкай агрэсіі 13 студзеня 1991 года былі забітыя 14 чалавек, больш за 600 бяззбройных людзей былі параненыя, але ж Літва, яднаўшыся і атрымаўшы тады падтрымку ад жыхароў іншых странаў, уваходзячых у СССР,  не дала зрынуць законную ўладу і адстаяла… […]

13 студзеня 1991 года ў Літве загінулі 14 чалавек падчас савецкай агрэсіі, Літва адстаяла незалежнасць

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Падчас савецкай агрэсіі 13 студзеня 1991 года былі забітыя 14 чалавек, больш за 600 бяззбройных людзей былі параненыя, але ж Літва, яднаўшыся і атрымаўшы тады падтрымку ад жыхароў іншых странаў, уваходзячых у СССР,  не дала зрынуць законную ўладу і адстаяла сваю незалежнасьць. Гэта быў вопыт яднання, які прынёс хуткую перамогу.  Шлях Беларусі нажаль іншы. Нягледзячы […]