Як жылі і чым цікавіліся віленскія студэнты пачатку XIX стагоддзя? 25 кастрычніка мы запрашаем ў 1817 год – у момант, калі ў Вільні нарадзіліся легендарныя студэнцкія таварыствы Філаматаў і Філарэтаў. Прайдзіце гарадскі квэст ад ULegend, сустрэньцеся з Філаматамі і Філарэтамі і іх настаўнікамі, наведайце віленскія адрасы, звязаныя з іх гісторыяй, і нарэшце дайдзіце да месца […]
Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Замак | Дапамога палітуцекачам
?♥️? у Літве:
▫️Міграцыйныя пытанні
▫️Шэлтар
▫️Адаптацыя
▫️Гуманітарны склад
▫️Мерапрыемствы
?Savanoriu, 134B
(Naujoji Riovoniu,10)
Vilnius
✌? Мітынгі беларусаў Вільні
VŠĮ Dapamoga LT | https://dapamoga.lt/
Аўтарская экскурсія па Вільні, прысвечаная 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага 19 кастрычніка
Сябры, запрашаем Вас у гэтую нядзелю 19 кастрычніка на аўтарскую экскурсію па Вільні, прысьвечаную 260-гадоваму юбілею Міхала Клеафаса Агінскага, аднаго з самых вядомых кампазітараў у сьвеце, які сябе ім не лічыў, а насамрэч быў палітыкам, дыпламатам, паўстанцам ды мецэнатам. Жыцьцё князя Міхала Клеафаса Агінскага поўнае таямніцаў, неверагодных сюжэтаў, раманаў, і вядома, паланэзаў Дарэчы, “хто напісаў […]
Заняткі і мерапрыемствы на тыдзень у Замку і Вільні: прыём спецыялістаў, клубы, канцэрты, экскурсіі
Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні: Аўторак, 14 кастрычніка14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці.14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста.16:00 – барбер праводзіць прыём у Замку.20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў. Серада, 15 кастрычніка10:00 – […]
Памёр паэт і бард Алесь Палынскі, яго сын Ігар просіць дапамогі на пахаванне
У суботу не стала Алеся Палынскага.Паэт, бард, чалавек, чые словы і песні сталі часткай нашай гісторыі. «У суботу я граў канцэрт, спяваў песні на ягоныя вершы, расказваў прыкалюхі розныя пра яго. У суботу ён памёр. Ён у Полацку, яго жонка ў турме. Яго нават няма каму пахаваць», — напісаў яго сын Ігар Палынскі. Каманда Dapamoga […]
14 кастрычніка ў Замку будзе працаваць барбер Уладзь, былы палітвязень, з 16:00
14 кастрычніка ў Замку будзе працаваць барбер! Уладзь, былы палітвязень з залатымі рукамі, праводзіць прыём з 16:00 Ужо дапамог многім палітычным набыць прыгожы выгляд Кантакт для запісу @vladtimred 14 кастрычніка з 16:00 Беларускі Замак, Naujoji Riovonių 10
Kviečiame baltarusių ir lietuvių draugus į diskusiją apie bendrą istoriją šį šeštadienį 16 val.
Mieli mūsų baltarusių ir lietuvių draugai! Norėtume jus pakviesti šį šeštadienį 16:00 val. į diskusiją, kurios metu tikimės parodyti, kad baltarusiai gerbia ir vertina Lietuvą, mūsų bendrą istoriją ir yra labai toli nuo vadinamojo „litvinizmo“. Svarbu gyventi…
У Вільні ўшанавалі памяць Вітольда Ашурка на акцыі салідарнасці 12 кастрычніка
Памяць жыве: у Вільні ўшанавалі Вітольда Ашурка Нягледзячы на дождлівае надвор’е і моцны вецер, у нядзелю 12 кастрычніка, на плошчы Кудзіркі ў Вільні адбылася акцыя салідарнасці і памяці беларускага грамадска-палітычнага і экалагічнага актывіста Вітольда Ашурка, якога забілі у сценах беларускай калоніі №17 21 мая 2021 года. Арганізатарамі мерапрыемства сталі аб’яднанне беларускіх палітвязняў RE:BELarus, дыяспара беларусаў […]
Школа эканомікі і бізнесу BISEB запускае курс «Школа стартапаў» з 21 кастрычніка
Жадаеце вывучыць поўны цыкл стварэння стартапаў? Школа эканомікі і бізнесу BISEB адкрывае набор на аўтарскі курс Кірылы Валошына «Школа стартапаў: ад ідэі да інвестара»! Чаму вы навучыцеся на курсе? Зможаце зразумець, як стварыць стартап-праект – ад ідэі да MVP і міні-стратэгіі Падрыхтуйце пітч для інвестараў, гатовы да выкарыстання па-за курсам Асвоіце практычныя прылады для запуску […]
Канцэрт Ігара Палынскага ў Вільні аб’яднаў беларусаў і сяброў Беларусі
Канцэрт Ігара «Вожыка» Палынскага ў Вільні аб’яднаў беларусаў і сяброў Беларусі Учора на пляцоўцы Беларускага Замку ў Вільні адбыўся канцэрт вядомага беларускага музыкі, лідара гурта Sumarok — Ігара «Вожыка» Палынскага, пры падтрымцы беларускага музыкі Юрыя Несцярэнкі і літоўскага перкусіяніста Бернарда. Падчас больш чым двухгадзіннага выступу прагучала пара дзясяткаў аўтарскіх кампазіцый. Ігар Палынскі не толькі выконваў […]
12 кастрычніка ў Вільнюсе: памятная акцыя, клуб літоўскай мовы і спектаклі фестывалю ATSPINDYS
Нядзеля, 12 кастрычніка 12:00 – памятная акцыя ў гонар Вітольда Ашурка. 15:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў. 15:00, 17:00, 19:00 – спектаклі “Яблыкі”, “Паміж” і “Рычард пасля Рычарда” у межах ХХ Міжнароднага фестывалю манаспектакляў ATSPINDYS. 18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.