Віншуем з днём народзінаў Алеся Бяляцкага. На чорна-белых фатаграфіях малады Алесь заўсёды ў першых шэрагах на мітынгах і маршах. Ёсць, напрыклад, фотка, дзе ён разам з Алесем Астраўцовым вешае бел-чырвона-белы сцяг на балконе Літаратурнага музея Багдановіча ў 1991 годзе, вядомая, вы дакладна бачылі яе. З таго дня прайшло шмат гадоў. Алесь Бяляцкі стаў праваабаронцам, палітвязнем, […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
25 верасня нарадзіўся Алесь Бяляцкі — беларускі праваабаронца і лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
25 верасня 1962 года нарадзіўя Алесь Бяляцкі – беларускі дзеяч яшчэ з часоў савецкай няволі, гісторык літаратуры, пісьменнік, праваабаронца, палітвязень, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (2022). Сярод шматлікіх узнагарод атрымаў медаль 100 гадоў БНР. Бяляцкі паходзіць з багатай сям’і з усходняга Палесся, якая ў выніку савецкай калектывізацыі збяднела і была вымушана шукаць новае месца жыцця. Алесь […]
Беларусы Шчэціна павіншавалі Ігара Аліневіча з надыходзячым Днём народзінаў
Беларусы Шчэціна на традыцыйнай нядзельнай акцыі павіншавалі з надыходзячым Днём народзінаў Ігара Аліневіча, палітвязьня-анархіста, які разам са сваімі сябрамі-анархістамі вырашыў супраціўляцца рэжыму са зброяй у руках. Ігар і яго сябры дзейнічалі згодна са славамі Гётэ: “Калі права ператвараецца ў беспраўе, супраціў робіцца абавязкам”. Менавіта таму напалоханы рэжым адпомсціўся вялізарнымі турэмнымі тэрмінамі, а ўмовы ўтрымання палітвязьняў […]
Суды за салідарнасць з палітвязнямі працягваюцца, многія падсудныя — жанчыны сталага веку
“Суды” за салідарнасць з палітвязнямі працягваюцца. І значная частка падсудных – жанчыны сталага веку, якія дапамагалі са сваёй невялікай пенсіі. Дапамагалі не дзецям ці ўнукам, а проста людзям, якім патрэбна была дапамога. Гэтыя жанчыны нарадзіліся ў СССР і добра ведалі, якой паскуднай можа быць улада. Дапускалі, што могуць пацярпець за пасылкі, пераводы на рахункі вязняў […]
33 гады таму колеры сталі сімвалам мужнасці і свабоды для беларусаў
33 гады таму для большасці беларусаў гэта былі проста колеры. А сёння ў тых колерах усё: мужнасць, гонар, вера, любоў, каханне, боль і кроў. Свабода. Так простыя рэчы робяцца сімваламі, а сімвалы селяцца ў сэрцах розных людзей. А людзі разумеюць, хто яны, кім нарадзіліся, і пра якую будучыню мараць. Ужо не проста колеры. Наш сцяг. […]
Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар выйшла на волю
Палітзняволеная маці пецярых дзяцей Вольга Залатар выйшла на волю Пра гэта паведамляе @euroradio са спасылкай на яе сяброў. Нагадаем, Вольгу затрымалі 18 сакавіка 2021 года. Тады былы адвакат Залатар заявіў, што падчас допытаў жанчыну збівалі і «выбівалі» паролі ад тэлефона. У Мінгарсудзе 3 снежня 2021 года Вользе прысудзілі чатыры гады калоніі. Яе прызналі вінаватай па трох […]
33 гады таму бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” сталі дзяржаўнымі сімваламі Беларусі
33 – АДЗІНЫЯ. НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ. НАШЫЯ. Прыйдзе час і будуць – на памежных пераходах, адміністрацыях, ваеннай форме, спартовых п’едэсталах. Пяройдуць туды з нашых плячэй і сэрцаў. 33 гады таму бела-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” сталі дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь.
Святлана Ціханоўская пра 33 гады з дня зацвярджэння назвы і сімвалаў Беларусі
Святлана Ціханоўская: «33 гады таму Вярхоўны Савет афіцыйна зацвердзіў назву нашай краіны – Рэспубліка Беларусь. Разам з назвай краіны былі зацверджаныя і дзяржаўныя сімвалы: герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сцяг, якія ўвасабляюць доўгі шлях беларусаў да свабоды і незалежнасці, імкненне да справядлівасці і права вызначаць уласны лёс. Сёння рэжым спрабуе адабраць у нас гэтыя сімвалы, забараніць […]
Людміла Класкоўская расказала пра затрыманне КДБ і ціск на сваякоў палітвязняў у Беларусі
«Кадэбэшнік ухмыльнуўся і сказаў: «Затрымліваю вас на 15 сутак» Людміла Класкоўская — маці былой палітзняволенай журналісткі Вольгі Класкоўскай. У студзені 2024 года пенсіянерку затрымліваў КДБ — у рамках масавай аблавы на сваякоў палітвязняў. Жанчына распавяла, што азначае быць сваяком палітвязня ў лукашэнкаўскай Беларусі і праз гэта самому ўвесь час сутыкацца з ціскам з боку сілавікоў. […]
Дзень уз’яднання Беларусі: гісторыя і сучасныя выклікі
У дзень, які зараз падаецца як свята ўз’яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, СССР фактычна ўступіў у вайну. Але не ў любімую лукашыстамі “вялікую айчынную”, а ў другую сусветную. На баку Гітлера. Добрая нагода для святочнага канцэрта і выступу галоўнага пацука. Яшчэ і генпракурору і аматару генацыду шведу прысвоілі чарговае званне. Цікава, як нашых пераможцаў нацызму […]