А гэта акцыя памяці Рамана ў Гданьску, дзе таксама прынялі ўдзел нашыя актывісты. Вельмі прыгожа і сумна. Дзякуй, беларусы Труймяста! Мы памятаем.Жыве Беларусь!(фота належаць суполцы Gdansk 23.34 і публікуюцца з іх дазволу)
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку: Мы памятаем, забойцы будуць пакараныя
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку вачамі нашых актывістаў Мы памятаем.Забойцы будуць пакараныя.Жыве Беларусь!
Тысячы людзей памятаюць Рамана і пратэстуюць супраць несправядлівасці ў Беларусі
Галоўнае слова сёння – “памятаю”. Усе памятаюць. Тысячы людзей, і кветкі вакол будкі з дыджэямі, і армія пачвар у чорным. Нехта плача. У натоўпе нараджаецца новы пратэсны лозунг: “не забудзем, не даруем”. Аблога Плошчы Перамен. Свечы і лампады з’яўляюцца ў розных кутках краіны. Стыхійных мемарыялаў столькі, што мянты не паспяваюць прыбіраць іх. І па-над усім […]
Марыя Калеснікава сустрэлася з татам пасля 18 месяцаў маўчання
Марыя Калеснікава сустрэлася з татам Апошні раз сваякі размаўлялі з Марыяй 18 месяцаў таму. Пасля сувязь абарвалася, і з таго часу прыходзілі толькі навіны, са словаў іншых зняволеных, якія былі ў той самай гомельскай жаночай калоніі, пра просьбы Калеснікавай аб медычнай дапамозе.
Святлана Ціханоўская ўспамінае Рамана Бандарэнку ў чацвёртую гадавіну яго смерці
Cвятлана Ціханоўская – да чацвёртай гадавіны смерці Рамана Бандарэнкі «Чатыры гады таму загінуў Раман Бандарэнка – і я добра памятаю той дзень. Жах і абурэнне ад гэтай трагедыі адгукнуліся ў сэрцы кожнага беларуса. Забойства Рамана – гэта не проста смутак адной сям’і: гэта агульны боль, які мы ўсе носім у сабе. Тое, што здарылася той […]
Менск памятае Рамана і патрабуе справядлівасці за яго забойства
Менск памятае Рамана! Няхай ведаюць яго забойцы i iншыя памагатыя рэжыму, што iх злачынствы не застануцца беспакаранымi! #МыПамятаем
Раман Бандарэнка застаўся героем памяці пасля забойства 12 лістапада 2020 года
Раман Бандарэнка застаўся болем у нашых сэрцах і героем у нашай памяці. Яго забойства 12 лістапада 2020 года не застанецца беспакараным. ©Суполка беларускіх пенсіянерак “Вязаныя берэты”. #МыПамятаем
Віктар Бабарыка: інтэлігентны банкір і сапраўдны беларус, якога падтрымлівае народ
У чым толькі не вінавацілі Віктара Бабарыку: і агент крамля, і недастаткова беларус, і далёкі ад народа. Вось толькі народ памятаў, каго абраў у 1994 г, і цяпер стаяў у чэргах, каб пакінуць подпісы за інтэлігентнага і адукаванага банкіра. Прайшло чатыры з паловай гады. Сапраўдны агент крамля, той, што здае Беларусь ворагу, сядзіць у палацы […]
Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра памілаванне 31 палітвязня ў Беларусі
Памілаваны яшчэ 31 палітвязень Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы. Сярод іх 29 мужчын і 2 жанчыны. Паведамляецца, што трое маюць інваліднасць, 17 — хранічныя захворванні. 7 чалавек з ліку памілаваных — шматдзетныя бацькі. Паведамляйце праваабаронцам пра вызваленых палітвязняў на @Viasnainfo
Памяць пра Дзмітрыя Шлетгаўэра: малады замежнік, асуджаны ў Беларусі, пакінуў дзіця
На Дзяды хочацца ўзгадваць продкаў. І каб продкі пражылі доўгае цікавае жыццё, і пакінулі пасля сябе мудрасць і добрыя ўспаміны. Але вось мы ўзгадваем забітага дваццацідвухгадовага хлопца. Дзмітрый Шлетгаўэр не быў беларусам. Лёс Беларусі – не яго адказнасць, ён сам абраў падтрымаць беларускі народ. Дзмітрый не быў вядомым чалавекам – не палітык, не музыка, не […]