Палітзняволеная настаўніца Дар’я Хмяльніцкая ў снежні выйшла на волю па памілаванні Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Беларускі ПЭН». Дар’ю затрымалі ў кастрычніку 2023 года, абвінаваціўшы яе паводле ч. 1 арт 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай […]
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Рыгор Барадулін: Паэтычнае віншаванне з Раством для праваслаўных беларусаў
Рыгор Барадулін – Яслі Каб зоркі чыстых мрояў не пагаслі,Прагнаўшы сон журлівых аблачын,Дае Ўсявышні намДушу, як яслі,Каб нараджаўся ў іхНябесны сын. ЛёсЦень памкненняўПасылае з долаўУ высі,Каб сябе ён перарос. Распазнавацьме галасы анёлаўДуша, ў якойНародзіцца Хрыстос… Са святам, праваслаўныя беларусы.Жыве Беларусь! (Дзякуй нашым сябрам за фоткі)
6 студзеня нарадзіліся праваабаронцы Марфа Рабкова і Наста Лойка, якія знаходзяцца за кратамі
6 студзеня нарадзіліся дзве цудоўныя, прыгожыя і смелыя беларускі – Марфа Рабкова і Наста Лойка (у адзін дзень з Жаннай Д’Арк, так сталася). Абедзве праваабаронцы, абедзве за кратамі за сваю праваабарончую дзейнасць, абедзве зазналі катаванні і не зламаліся. Усё сказана ўжо тысячу разоў, але чаму б не паўтарыць? Марфа і Наста, вы моц, вы гонар, […]
Дзень памяці Магдалены Радзівіл — спонсаркі беларускага нацыянальнага адраджэння
Магдалена Радзівіл. Яна была спонсарам нацыянальнага адраджэння Сёння дзень памяці Магдалены Радзівіл. Якім бы таленавітым чалавек не быў, без падтрымкі і пратэкцыі выбіцца ў людзі досыць цяжка. Кожнаму імпэтнаму і творчаму таленту трэба спонсар, такі ўжо наш свет. Магдалена Радзівіл стала такім спонсарам для цэлага руху — руху беларускага нацыянальнага адраджэння. Той пласт культуры, які […]
Жанна д’Арк: гераіня, палітвязень і нацыянальная ікона Францыі
Жанна д’Арк: гераіня, палітвязень, сьвятая Павел Хадзінскі Жанна д’Арк нарадзілася 6 студзеня 1412 года. Напрыканцы траўня 1431 года Арлеанская дзева была спалена паводле пастановы суда. Жанна д’Арк, нацыянальная ікона Францыі, адыграла вырашальную ролю ў Стогадовай вайне супраць Англіі. Давайце засяродзімся на палітычным аспекце яе жыцця за кратамі. Чытаць падрабязней Чытаць падрабязней без VPN
Марфе Рабковай спаўняецца 30 гадоў, яна пяты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі
Марфе Рабковай 30 гадоў! Сёння дзень народзінаў у каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай. Ёй спаўняецца 30 гадоў. Ужо пяты раз запар дзяўчына сустракае свой дзень народзінаў за кратамі. Марфа была асуджаная амаль да 15 гадоў зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях. Не заставайся ў баку, падтрымай Марфу! Месца ўтрымання Марфы: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, […]
Сайт ‘Письмо бел’ прызналі экстрэмісцкім фарміраваннем, трое ў СІЗА, сэрвіс спынены
“Письмо бел” прызналі спачатку экстрэмісцкім, потым – экстрэмісцкім фарміраваннем, сайт ужо не працуе, тры чалавекі ў сіза. Не сказаць каб гэта было нечаканасцю, бо стваральнікаў даўно рэпрэсавалі. Сервіс, што дазваляе адпраўляць лісты за краты, ствараўся не для палітвязняў. Здаецца, толькі каля 10% яго адрасатаў сядзяць за палітыку. Але ўсё, што можа спрасціць жыццё палітычным, планамерна […]
4 студзеня 1952 года нарадзіўся Юры Захаранка, міністр унутраных спраў Беларусі (1994-1995)
4 студзеня 1952 года нарадзіўся Юры Захаранка – міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (1994-1995), які пасля выбараў 1994 года стаў адным з апанентаў Лукашэнкі, хаця пачаткова быў у яго камандзе. Паводле слоў палітычнага эмігранта і былога начальніка СІЗА №1 Алега Алкаева, Захаранка быў выкрадзены, а пасля гэтага расстраляны паводле загадаў людзей, набліжаных да неасавецкага аўтакрата.
56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў адпусцілі на хатнюю хімію пасля пакарання за інтэрв’ю
56-гадовую палітзняволеную з Пружанаў, у якой дачка сядзіць, а зяць адседзеў, адпусцілі на хатнюю хіміюТаццяну Васільеву пакаралі за інтэрв’ю «Белсату» ў 2021 годзе. https://nashaniva.com/358801 Без VPN — па гэтай спасылцы.
Кацярына Ваданосава паказвае ў Варшаве выставу рэканструкцыі гістарычных строяў
«Кожны новы строй — гэта даследаванне» Кацярына Ваданосава вядомая як спявачка і тэлевядоўца, а таксама як моцная жанчына, што змагаецца з ракавым захворваннем. Акрамя таго, Кацярына займаецца рэканструкцыяй гістарычных і этнаграфічных строяў. Выставу калекцыі строяў яе аўтарства паказваюць у Польшчы ўжо трэці раз — спачатку ў Цеханоўцы, потым у Беластоку і вось цяпер у Варшаве, […]