Нашы актывісты далучыліся да Чарнобыльскага шляху ў Беластоку. Паглядзіце, якія моцныя там былі плакаты Дзякуй, беларусы Беластока!Жыве Беларусь!
Чыжоўка (Семь чижей ИнфоПоле)
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Чарнобыльская трагедыя і мужнасць ратавальнікаў: успамін пра страшныя падзеі СССР
Мы кажам “чарнобыльская трагедыя”, але трагедыя была толькі першым звяном у ланцужку падзей. СССР дажываў апошнія гады. Здавалася, старая нязграбная пачвара страціла ўжо амаль усе зубы, але ёй хапіла сіл на яшчэ адно страшнае злачынства супраць уласнага насельніцтва. Тысячамі людзей ахвяравалі проста так, не было аніякай прычыны ці мэты. Дзяржава хлусіла, бо не ўмела не […]
Святлана Ціханоўская звяртаецца да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС
Святлана Ціханоўская – да гадавіны трагедыі на Чарнобыльскай АЭС «Прайшло амаль чатыры дзесяцігоддзі, а наступствы той катастрофы Беларусь адчувае і сёння. Чарнобыль не такі далёкі, як можа здавацца. Рэжым сёння паводзіць сябе гэтаксама, як і савецкія ўлады падчас катастрофы. Ім прасцей змаўчаць, забыць, праігнараваць. Чарнобыль – нязручная тэма, якая руйнуе прыгожую карцінку дабрабыту і стабільнасці. […]
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» спаўняецца 29 гадоў барацьбы за правы чалавека ў Беларусі
Праваабарончаму цэнтру «Вясна» — 29 гадоў! 29 гадоў — гэта тысячы дзён дапамогі, салідарнасці і нястомнай барацьбы за правы чалавека ў Беларусі. Увесь гэты час «Вясна» была побач з тымі, хто сутыкнуўся з рэпрэсіямі, несправядлівасцю і беззаконнем. На сёння за кратамі знаходзіцца чацвёра праваабаронцаў «Вясны». Нягледзячы на гэта, праваабаронцы і валанцёры «Вясны» працягваюць сваю працу […]
Марыя Калеснікава адзначыла 43 гады ў калоніі ў Гомелі, паведамляюць пра адсутнасць сувязі
«Атрымліваем абрыўкі інфармацыі, у нас няма сувязі» 24 красавіка Марыі Калеснікавай споўнілася 43 гады. Гэты дзень нараджэння палітзняволеная сустрэла ў калоніі ў Гомелі. Сястра Марыі, Таццяна Хоміч, расказала @radiosvaboda апошнія навіны пра яе. https://nashaniva.com/366562 Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/366562
Алесь Адамовіч і яго роля ў антыядзерным руху на фоне новай гонкі ўзбраенняў
«Ад не забі чалавека да не забі чалавецтва». Алесь Адамовіч і яго роля ў антыядзерным руху На фоне новай гонкі ўзбраенняў, ядзернага шантажу, ваенных канфліктаў ля межаў атамных станцый і рыторыкі «ўдараў адплаты», словы «трэцяя сусветная» больш не падаюцца фантастыкай. Падобна на тое, чалавецтва не вывучыла антыядзерныя ўрокі гісторыі. У гэтым кантэксце ў рамках штогадовага […]
Пасьля перамогі паўстанцаў Касьцюшкі ў Вільні абвешчана Найвышэйшая Літоўская Рада
«Глядзіце, сыны, на кроў нявінную, спушчаную сваіх бацькоў» Пасьля таго як паўстанцы Тадэвуша Касьцюшкі перамаглі ў Вільні, там была абвешчаная Найвышэйшая Літоўская Рада – Ўрад Вялікага Княства Літоўскага падчас гераічнага змаганьня з расейскімі акупантамі. 24 красавіка 1794 года прынес зьяўленьне слаўнай старонкі беларускай гісторыі. Чытаць далей Спасылка без VPN
У дзень народзінаў жадаем моцнага здароўя і волі Марыі Калеснікавай, лідарцы і флейтыстцы
Калі размова ідзе пра рэпрэсаваных музыкаў, то ўзгадваюць звычайна Tor Band, Irdorath, Nizkiz, Litesound. А Марыю Калеснікаву не ўзгадваюць, бо ў вачах народа яна лідарка, жанчына з моцнымі прамовамі, чырвонай памадай і парваным пашпартам, а ўжо потым – флейтыстка. У 2020 г для самых розных людзей творчасць, любімая праца, тое, што раней складала сэнс жыцця, […]
Спачуванні родным Віталя і пытанні пра палітвязняў і рэжымныя злачынствы
Спачуванні родным Віталя. Колькі яшчэ людзей сядзяць без статуса палітвязня, колькі злачынстваў рэжыму ўсплывуць на паверхню ў будучыні…
Памер беларус Віталь Бычкоў, які быў у спісе «экстрэмістаў», прычына смерці — інсульт
Стала вядома пра смерць беларуса, якога раней дадалі ў спіс «экстрэмістаў» Віталю Бычкову было 44 гады. Родам ён з пасёлка Колас Быхаўскага раёна, які пазней далучылі да Быхава. Калі меркаваць на сацсетках і расійскіх базах, перыядычна ездзіў працаваць у Расію па розных рабочых спецыяльнасцях. У 2022 годзе у судзе Быхаўскага раёна Бычкова асудзілі па артыкуле […]