ByProsvet

Мы распространяем самиздат.

Ищем волонтеров и новые газеты: @ByProsvetVolunteerBot
Быть услышанным: @by_prosvet_feedback_bot

28 жніўня 1936 года нарадзіўся паэт і грамадскі дзеяч Генадзь Бураўкін

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

28 жніўня 1936 г. у вёсцы Шуляціна нарадзіўся паэт, грамадскі і палітычны дзеяч* Генадзь Бураўкін. Напісаў тэкст тэлевізійнай «Калыханкі»**. Апошняй воляй было выдаць зборнік «Нагаварыцца з зоркамі», кніга выйшла пасля ягонае смерці. *Прадстаўнік Беларусі пры ААН, намеснік міністра культуры, старшыня ТБМ.**«Доўгі дзень, цёплы дзень адплывае за аблокі…»Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары […]

27 жніўня 1652 г. гарады Капыль, Клецк і Слуцк атрымалі гербы

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

27 жніўня 1652 г. гарады Капыль, Клецк і Слуцк атрымалі гербы. Клецкі: «у блакітным полі княская карона, пад якой паляўнічы рог».Капыльскі: «у залатым полі чорны паляўнічы рог».Слуцкі: «у блакітным полі срэбны конь з крыламі».Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

Палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі ўскладняе пошук працы і звальненне

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Беларускі час №79Беларусь, усе рэгіёны Палітычная і эканамічная сітуацыя ў Беларусі такая, што лю­дзям, асабліва ў невялікіх гарадах, стала максімальна складана не толькі знаходзіць новыя месцы працы, але і звальняцца са ста­рых. Запалохваюць штатныя ідэолагі, якіх надзялілі сур’ёзнымі паўнамоцтвамі. На працягу гісторыі Беларусь цярпе­ла ад мноства войнаў, і ва ўсе разы з яе вывозіліся каштоўнасці […]

26 жніўня 1880 года ў Рыме нарадзіўся пісьменнік і крытык Гіём Апалінэр

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

26 жніўня 1880 г. у Рыме* нарадзіўся пісьменнік і крытык Гіём Апалінэр**. Большасць ягоных твораў пабачыла свет па смерці аўтара. На беларускую мову іх пераклала Эдзі Агняцвет.  *Мае беларускія карані. Дзед праз удзел у паўстанні 1863–1864 гг. эміграваў у Італію.**Псеўданім склаўся з французскіх варыянтаў імёнаў творцы: Вільгельм і Апалінарый. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці […]

25 жніўня 2020 года Вольны хор правёў першую спеўную акцыю ў гандлёвым цэнтры «Сталіца»

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

25 жніўня 2020 г. у гандлёвым цэнтры «Сталіца» Вольны хор* зладзіў першую спеўную акцыю. З пачатку свайго існавання хор браў актыўны ўдзел у пратэстах і натхняў, падтрымліваў беларусаў.  *Спевакі здабылі вядомасць праз нечаканыя з’яўленні ў грамадскіх месцах Менску. Сайт Вольнага хоруОнлайн-канцэрт і прэзентацыя харавога спеўніку і альбому «Годныя песні» Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў […]

24 жніўня 1654 г. адбылася бітва пад Шапялевічамі, дзе войскі РП зазналі паразу ад маскоўскага войска

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

24 жніўня 1654 г. адбылася бітва пад Шапялевічамі*. Войскі РП зазналі паразу ад утрая большага маскоўскага войска, захварэлага гетмана Януша Радзівіла паранілі**. Неўзабаве маскоўцы акупавалі тэрыторыю нашай краіны. *Адзін з баёў Крывавага патопу (1654–1667). **Выжыў, бо сабою ахвяраваў харужы Грэфэнбэрг. Пазбегчы палону дапамог мясцовы жыхар. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі […]

23 жніўня — Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

23 жніўня – Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў нацызму і сталінізму*. У 1939 г. у гэты дзень падпісалі пакт Молатава-Рыбэнтропа, які падзяліў сферы ўплыву двух рэжымаў. На руках саветаў і нацыстаў – кроў мільёнаў ахвяраў.  *Абвешчаны ў 2009 г. з ініцыятывы Еўрапейскага парламенту. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch

7 Чижей №169: Акцыі салідарнасці Чыжоўкі і наступ ЗСУ на Курскую вобласць

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

7 Чижей № 169 Менск — Акцыі салідарнасці жыхароў Чыжоўкі— Наступ ЗСУ на Курскую вобласць— Дзень народзінаў Сяргея Ціханоўскага— Гісторыя палітзняволенага Паўла Кучынскага Файл для друку2 старонкі А4 Зваротная сувязь: @by_prosvet_feedback_bot #анонсы #Чыжоўка #Чижовка #Čyžoŭka

22 жніўня 1861 г. нарадзіўся Ігнат Буйніцкі, заснавальнік беларускага танцавальна-драматычнага тэатру

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

22 жніўня 1861 г. у Палевачах нарадзіўся заснавальнік беларускага танцавальна-драматычнага тэатру Ігнат Буйніцкі. Вывеў на сцэну нашы народныя танцы ды інструменты, сярод іншага – дуду. Яго першая беларуская трупа вандравала з выступамі ў Беларусі, была ў Пецярбурзе і Варшаве. Паводле сучаснікаў, тэатр будзіў у беларусаў пачуццё нацыянальнай годнасці. Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў […]

Гомельская праўда № 88: галоўныя навіны рэгіёну Гомельшчына ў адной улётцы

ByProsvet #Беларусь #СМІ #Часопісы

Гомельская праўда № 88 Улётка з галоўнымі навінамі рэгіёну Гомельшчына Файл для друкуадна старонка А4 ці А5 Вы можаце падтрымаць распаўсюд незалежных навін праз спасылку  #Гомель #Гомельшчына #Homieĺščyna