У Вільні адбылася акцыя «Турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў Удзельнікі, у асноўным замежнікі, апынуліся ў невялікай камеры, каб наблізіцца да разумення сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і паспрабаваць уявіць сябе на іх месцы. Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату» Праз VPN Без VPN
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Народныя амбасады Беларусі звяртаюцца да дыпламатаў пасля смерці Дзяніса Сідарэнкі
Зварот Народных амбасадаў Беларусі да беларускіх дыпламатаў У сувязі з раптоўнай смерцю былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнка, Народныя амбасады Беларусі, выказваючы спачуванні яго сваякам і блізкім, звяртаюцца да дыпламатаў, якія працягваюць служыць дзеючаму злачыннаму рэжыму Лукашэнкі. Мы заклікаем Вас крытычна пераасэнсаваць сваю пазіцыю і далучыцца да намаганняў дэмакратычных сіл, накіраваных на аднаўленне правоў […]
Прававая ініцыятыва і Служба «Адно акно» выпусцілі чэк-ліст супраць катаванняў у Беларусі
У рамках “Тыдня супраць катаванняў” Прававая ініцыятыва разам са Службай “Адно акно” выпусцілі важны чэк-ліст для тых, хто сутыкнуўся з катаваннямі ў Беларусі. Што рабіць, калі гэта здарылася з вамі? Як правільна задакументаваць здарэнне, зафіксаваць траўмы і што важна памятаць? Кіраўніцтва распрацаваў менеджар Міжнароднага камітэта па раследаванні катаванняў у Беларусі. Мы будзем удзячны за дапамогу […]
Народныя амбасады Беларусі аб змяненні ў складзе Аб’яднанага Пераходнага Кабінета
Заява Народных амбасадаў Беларусі аб змене ў складзе Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Народныя амбасады Беларусі з павагай і ўвагай ставяцца да рашэння Валера Кавалеўскага скласці з сябе абавязкі намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Валер Кавалеўскі зрабіў значны ўнёсак у дыпламатычную дзейнасць і ўмацаванне міжнароднага становішча дэмакратычнай Беларусі, што высока ацэнена Народнымі […]
Святлана Ціханоўская і Ян Янбон адкрываюць выставу «Адзенне свабоды» ў Бруселі
Каб нагадаць еўрапейскаму грамадству пра адсутнасць свабоды ў Беларусі і пра змаганне за яе Прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская і міністр-прэзідэнт Фландрыі Ян Янбон, разам з мастачкай Ганнай Каран, адчынілі ў Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі выставу “Адзенне свабоды”. Гэта сукенкі беларусак, якія выступілі супраць несправядлівасці. На адкрыцці выставы прысутнічалі еўрапейскія, бельгійскія і беларускія палітыкі. Беларусы Замежжа […]
Чытаньня твору Паўла Севярынца прайшлі каля Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі ў Бэрліне
Каля Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Art-Project) у Бэрліне адбыліся чытаньня «экстрэмісцкага твору» Паўла Севярынца Шаноўны спадар Павал! Для антыбеларускага рэжыму, які больш за 4 гады трымае Вас за кратамі ў жудасных умовах, нават Вашыя словы «Люблю Беларусь!» — страшэнны экстрэмізм. Мы ганарымся Вамі, слаўным беларускім творцам і шчырым патрыётам!Мы чытаем і будзем чытаць Вашыя […]
Сустрэча з Аляксеем Ластоўскім пра надзейныя крыніцы для артыкулаў у Вікіпедыі 27 чэрвеня
Робім Вікіпедыю найлепшай крыніцай ведаў разам з экспертам Аляксеем Ластоўскім, сацыёлагам і гісторыкам, знаўцам мастацтва, вандроўнікам, які пастанавіў адведаць увесь спіс культурнай спадчыны UNESCO і паспяхова набліжаецца да мэты, аўтарам шматлікіх артыкулаў у Вікіпедыі Якія крыніцы надзейныя для будучага артыкула і якія – не?На якія крыніцы варта спасылацца пры напісанні артыкула ў беларускай Вікіпедыі і […]
Беларусы адзначаюць Купалле – старажытнае свята сонца і росквіту зямлі
У разгар лета беларусы адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў Еўропы. Але менавіта беларусы найбольш поўна захавалі традыцыі Купалля.Сёння гэта свята аб’ядноўвае старажытныя традыцыі, рытуалы і вясёлыя гульні. Мы, беларусы і беларускі Беластока, нават удалечыні ад Радзімы памятаем і […]
У Берліне ў «Амбасадзе Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі» працягваецца акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў
У «Амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі» (Арт-праект) у Бэрліне прадоўжылася акцыя ўшанавання знакамітых беларусаў з нагоды іх дзён народзінаў і чытанне іх твораў: Кузьма Чорны (24.6.1900-1944), адзін з лепшых беларускіх празаікаў, аўтар мноства…
500 дзён няма сувязі з палітзняволеным Міколам Статкевічам, які адбывае 14 гадоў у калоніі
500 дзён таму знікла сувязь з палітзняволеным Міколам Статкевічам Нагадаем, Статкевіч знаходзіцца за кратамі больш за 4 гады. Яму прысудзілі 14 гадоў зняволення ў калоніі асаблівага рэжыму. Апошнюю інфармацыю пра палітвязня родныя Мікалая атрымалі 9 лютага 2023-га году. У другой палове лістапада сваякі Статкевіча праз «другія рукі» атрымалі пацверджанне, што ён дагэтуль знаходзіцца ў глыбоцкай калоніі […]