Узнагароды для беларускіх ваяроўСёння, у Дзень нацыянальнага сцяга Украіны, некалькі нашых ваяроў-пехацінцаў былі ўзнагароджаны медалямі «Адважнае сэрца» за асабісты гераізм, праяўлены ў баях.Гэта вялікі гонар для нас. Віншуем пабрацімаў!Слава Украіне! Жыве Беларусь!
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
У Вільні прайшоў канцэрт «650 кіламетраў свабоды» ў гонар «Балтыйскага шляху» 1989 года
У жніўні 2020 года ў Літве прайшла акцыя “Балтыйскі шлях для Беларусі”, удзельнікі якой сталі ў ланцуг, каб выказаць падтрымку беларусам, якія тады выходзілі на вуліцы родных гарадоў, каб пратэставаць супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў і за дэмакратычныя перамены. Сёння беларусы выйшлі на Катэдральную плошчу Вільні, дзе адбываецца канцэрт «650 кіламетраў свабоды» ў гонар самага першага […]
Фестываль PRADMOVA аб’яўляе конкурс-выставу для маладых ілюстратараў і дызайнераў кніг
Art Pradmova is back Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA аб’яўляе конкурс-выставу для маладых ілюстратар:ак і дызайнер:ак кніг! Асноўныя ўмовы ўдзелу: На конкурс прымаюцца працы, звязаныя з кніжнай тэматыкай (вокладкі, ілюстрацыі, арт-букі, мастацкія праекты і іншае). Кожны ўдзельнік:ца можа падаць толькі адну заяўку. Удзельнічаць могуць маладыя творцы ва ўзросце ад 17 да 39 гадоў уключна. Усе працы […]
Таіса Кабанчук прачытала дзённік беларускага ваяра каля амбасады Вольнай Беларусі ў Бэрліне
У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Art Project) Таіса Кабанчук прачытала дзёньнік загінулага ва Ўкраіне беларускага ваяра (імя не выдаецца) і зьвярнулася да беларусаў, па магчымасьці рэгулярна падтрымліваць беларускіх войскоўцаў ва Ўкраіне, каб разам з вызваленьнем Украіны была б вызвалена і наша Бацькаўшчына! Жыве вольная Беларусь! Слава Ўкраіне!Героям слава ! Беларусы Замежжа | […]
Праваабарончы цэнтр «Вясна» прызнаў 25 новых палітвязняў за апошнія два дні
Жудасныя лічбы дня… Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляе, што ўчора і сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 25 чалавек: Міхаіл ЛазькоМаксім ДжуманіязаўДзмітрый ШалакПавел КучарэнкаАндрэй ГільЯрванд МарцірасянСяргей БарзавецЯўген СтральчэньСяргей ЧарнецкіСтаніслаў АмельянюкСтаніслаў ШапельДзмітрый ПазнякоўАнтон ШарупаВіталь СаўкоБарыс ГрынкевічАндрэй МірэйчыкАндрэй Грыгор’еўВікторыя ВолчакГанна СавачкінаТаццяна РусакУладзіслаў НаважанцаўДзяніс СакалоўВілен ТургуноўДзмітрый АсіюкЯўген Пугач Пішыце палітвязням!Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у […]
Вадзім Кабанчук папярэджвае беларускіх вайскоўцаў пра рызыку ўцягнення ў вайну Расіі супраць Украіны
Зварот прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вадзіма Кабанчука да беларускіх вайскоўцаў з нагоды значнага павышэння рызыкі іх уцягвання ў вайну Расіі супраць Украіны «Ідзе трэці тыдзень, як УСУ ўвайшлі на тэрыторыю Курскай вобласці і працягваюць наступ, на шляху беручы пад кантроль дзясяткі населеных пунктаў і сотні квадратных кіламетраў тэрыторыі РФ. Рашучыя […]
У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі адбылася акцыя ўшанавання Масея Сяднёва
У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) адбылася чарговая акцыя ўшанавання з нагоды дзён народзінаў выбітных суайчыннікаў, ахвяраў сталінскіх і сучасных рэпрэсій: Масей Сяднеў (19.08.1915 – 4.2.2001), беларускі паэт, празаік, публіцыст, адзін з найбольш актыўных і таленавітых прадстаўнікоў беларускага літаратурнага замежжа. Яго імя ўпісана у Брытанскую і Польскую энцыклапедыі, а ў 1989 г. […]
У Балонні пройдзе выстава беларускага мастацтва ў выгнанні з 25 кастрычніка па 17 лістапада 2024
Аб‘яднанне беларусаў Балонні арганізуе мастацкую выставу “Мастацтва ў выгнанні”. Яна пройдзе ў Балонні з 25 кастрычніка па 17 лістапада 2024 года. На выставе будуць прадстаўлены работы беларусаў і беларусак, мастакоў, якія апынуліся ў выгнанні за пратэст супраць рэжыму Лукашэнкі. Выстава пройдзе ў зале Эрколе ў Ратушы на плошчы Maggiore Муниципалітэта Балонні. Для транспарціроўкі работ у […]
25 жніўня ў Варшаве пройдзе пратэст супраць экстрадыцыі рэжысёра Андрэя Гнёта ў Беларусь
Тэрмінова 25 жніўня ў 14:00 адбудзецца акцыя пратэсту супраць экстрадыцыі беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта ў Беларусь. Акцыя адбудзецца каля Амбасады Сербіі ў Варшаве па адрасе: Aleja Róż 5 Юрыстка фонду Partyzanka Ганна Маціеўская разам з іншымі праваабаронцамі змагаецца за будучыню Андрэя Гнёта і мы ўсе разам павінны падтрымаць яе намаганні і намаганні самога Андрэя ў […]
У Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі ўшанавалі выбітных суайчыньнікаў
Учора ў Бэрліне каля амбасады Вольнай і Дэмакратычнай Беларусі (Арт-праект) беларускі ўшанавалі выбітных суайчыньнікаў з нагоды іх дзён народзінаў: Макар Касьцевіч (Краўцоў) (18.08.1881-1939), адзін з актыўных стваральнікаў БНР, вядомы паэт, аўтар гімна БНР «Ваяцкі марш» (1919), удзельнік Слуцкага паўстання (1920), быў закатаваны на допытах КДБ у Беластоку ва ўзросце 48-мі гадоў у 1939 г. толькі […]