Раману Кiсляку патрэбна дапамога Раман зараз знаходзiцца ў вельмі складанай сітуацыі, звязанай з немагчымасцю легалізацыі ў Грузіі, дзе яму адмовілі ў прытулку нібыта “з прычыны пагрозы дзяржаўнай бяспецы”. Ён абскардзіў адмову ў судзе — 26 лютага наступнае судовае паседжанне. У выніку адмовы Раману пагражае дэпартацыя ў Беларусь, а там яго чакае арышт і вялікі тэрмін […]
Беларусы Замежжа
Матэрыялы і абнаўленні Белкорпусу.
Міжнародны дзень роднай мовы адзначаць 22 лютага ў Вільні з музыкай і паэзіяй
Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Запрашаем адзначыць Дзень роднай мовы ў асяродзі асоб, для якіх матчынай мовай з’яўляецца беларуская. У праграме: Музычныя гурты і […]
9 лютага ў Рыме пройдзе мітынг «Свабодныя народы супраць расійскай дыктатуры»
Дарагія беларусы! 9 лютага ў Рыме (Largo Corrado Ricci, Fori Imperiali) а 15:00 будзе мітынг «Свабодныя народы супраць расійскай дыктатуры». Мы выступаем за свабоду і справядлівасць. Мы — супраць імперыялізму і вайны! Далучайцеся да беларусаў, украінцаў, грузін і іншых народаў, што падтрымліваюць адно аднаго ў барацьбе супраць агрэсіі і дыктатуры. Разам мы больш моцныя. Ваш […]
Паліна Шарэнда-Панасюк вызвалена пасля гадоў зняволення і судоў
Паліна Шарэнда-Панасюк на волі і ў бяспецы Пасля трох падаўжэнняў тэрміну і чатырох судоў, пасля гадоў зняволення за краты выйшла моцная жанчына, маці і праваабаронца. З 3 студзеня 2021 года яна прайшла праз усе формы ціску і ізаляцыі, але не зламалася. 1 лютага 2025 года Паліна нарэшце атрымала свабоду. За мяжой яе чакалі двое сыноў […]
Арт Маркет эмоцый да Дня Закаханых у Варшаве з фудзонай і фотазонай на Chmielna 9
Арт Маркет эмоцый да Дня Закаханых у самым сэрцы Варшавы Новае месца! Асобная фуд зона з кавай і блінамі Дзе? Варшава | Chmielna 9 Што будзе? Крутые майстры, унікальныя прадукты, фудзона, фотазона і класная атмасфера! А яшчэ вас чакае міні-выстава графікі, таленавіты шаржыст і сюрпрызы для першых гасцей маркета! Біжутэрыя: Bioevgenika, KarLen, Belaruskicry, Ingriya, make.sense, […]
Правовая инициатива помогает беларусам, покидающим страну из-за политических преследований
Правовая инициатива поддерживает беларусов, покидающих страну из-за политических преследований. Вы можете получить консультации по миграции, безопасности, а также помощь юристов при угрозе депортации, экстрадиции или задержания. Получить помощь можно:• Через анонимную платформу • Заполнив гугл-форму на сайте Правовой инициативы:-для запроса документов в миграционные органы-для юридической консультации • Связавшись напрямую:E-mail: [email protected]Телеграм: @pravovaya_initsiativa Подробнее по ссылке. Беларусы […]
Музычнае свята “Беларускія вячоркі” з песнямі і танцамі адбудзецца 8 лютага ў Вільні
Музычнае свята “Беларускія вячоркі” У праграме народныя і аўтарскія песні, танцы, жарты, загадкі – усё, што ўключае старая беларуская традыцыя вячорак зімовымі вечарамі. У свяце ўдзельнічаюць: “Гоман”, “Валошкі”, “Зялёны лес”, Сяргей і Таццяна Шанкіны, Сяргей Шарамет. 8 лютага а 14.00 Raugyklos, 25, Vilnius Дом нацыянальных суполак Уваход вольны, але данаты вітаюцца #БЗ_афіша Беларусы Замежжа | […]
Беларусы замежжа правялі акцыі супраць бязвыбараў у Беларусі ў розных гарадах свету
Акцыі беларусаў замежжа з нагоды бязвыбараў у Беларусі 26 студзеня 2025 года ў Беларусі прайшлі так званыя прэзідэнцкія выбары, падчас якіх Лукашэнка чарговы раз незаконна ўзурпаваў уладу. Выбарчыя камісіі складаліся толькі з прыхільнікаў рэжыму, незалежнае назіранне было забаронена — вынікі такіх «выбараў» былі ўсім вядомы загадзя. Каля 2 мільёнаў беларусаў і беларусак замежжа пазбавілі права голасу. […]
У Кіеве развіталіся з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, загінулай пад Пакроўскам
Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!
2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага, героя Беларусі і лідара паўстання 1863–1864
2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага Сёння мы ўшаноўваем памяць Кастуся Каліноўскага — героя Беларусі, які змагаўся за свабоду нашай краіны. Ён узначаліў паўстанне 1863–1864 гадоў супраць Расейска імперыі. Каліноўскі хацеў, каб Беларусь была вольнай і незалежнай. Таго ж жадаем і мы. Яго мара – вольная Беларусь – працягвае натхняць новых герояў. У яго […]